Здароўе

Курэнне «праз трэція рукі» такое ж небяспечнае

Канцэрагены ад тытуню застаюцца на сцэнах і мэблі.

Канцэрагены ад тытуню застаюцца на сценах і мэблі.

Сцены аўтамабіляў і памяшканняў, у якіх кураць, утрымліваюць канцэрагенныя рэчывы, што ўжо не маюць паху тытуню і цалкам незаўважныя, але небяспечныя. Таму забарона на курэнне ў грамадскіх месцах, уведзеная ў Еўропе, глыбока абгрунтаваная.

Навукоўцы высветлілі, што першапачаткова бясшкодныя рэчывы, якія знаходзяцца ў паветры памяшканняў, дзе сістэматычна паляць, могуць ператварацца ў канцэрагены з цягам часу.

Рэчывы, якія ёсць у цыгарэтным дыме, у прыватнасці нікацін, асядаюць на паверхнях. Сам нікацін не канцэраген, аднак ён хімічна актыўны і ўзаемадзейнічае з іншымі рэчывамі. У пэўным спалучэнні нікацін пераходзіць у роднасныя яму нітразаміны, а ўжо яны — высокаканцэрагенныя. Іх удыхаюць усе людзі ў памяшканні, нават калі цыгарэтнага дыму ў паветры ўжо і няма. Для такога ўздзеяння ўведзены тэрмін «курэнне праз трэція рукі».

Роднасныя тытуню нітразаміны (tobacco‑specific nitrosamines, TSNA) першапачаткова былі знойдзеныя на паверхнях у аўтамабілях заўзятых курцоў. Потым было праведзенае лабараторнае мадэляванне ўзаемадзеяння рэчываў дыму з паверхнямі і атмасферным паветрам. У якасці мадэлі матэрыялу паверхні была выбраная цэлюлоза. На паверхню з сарбіраваным тытунёвым дымам на працягу трох гадзін уздзейнічалі азоцістай кіслатой у канцэнтрацыі 60 мільярдных доляў (што мадэлюе ўтрыманне ў атмасферы). За час эксперыменту канцэнтрацыя TSNA на паверхні вырасла ў 10 разоў.

Нітразаміны могуць пранікаць у арганізм альбо непасрэдна праз скуру, альбо падчас удыху, альбо ўсмоктвацца праз слізістыя рота і носа.

Нікацін можа захоўвацца на паверхнях унутры памяшканняў на працягу дзён, тыдняў і нават месяцаў.

Дзеці, якія шмат часу праводзяць седзячы на падлозе, падвяргаюцца ўздзеянню шкодных рэчываў, што ўтвараюцца падчас канверсіі нікаціну. Яны трапляюць у арганізм дзяцей праз скуру або падчас удыху. Калі курцы клапоцяцца пра здароўе сваіх дзяцей і блізкіх, яны павінныя ўстрымацца ад курэння ў доме і ў машыне. «Пракураныя» дываны і мэблю наогул трэба прыбраць з дому, таму што яны змяшчаюць вельмі вялікую колькасць «другасных» канцэрагенаў».

Зрэшты, дым і яго рэшткі захоўваюцца ў вопратцы курца, нават калі ён курыць на вуліцы. Таму найлепшы спосаб засцерагчы сябе і сваіх блізкіх — гэта не курыць наогул.

Каментары

Цяпер чытаюць

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»16

Праваабаронца Лабковіч атрымаў прапанову аб «супрацоўніцтве»1

Новая мадэль Anthropic вымусіла главу Мінфіна ЗША правесці экстранную нараду з кіраўнікамі найбуйнейшых банкаў2

У крамах з'явілася рэдкая для беларусаў садавіна — ад 40 рублёў

Спецслужбы атрымалі доступ да перапіскі ў Signal, хоць сама праграма ўжо была выдаленая. Тое самае магло быць і з ТГ. Як так і як засцерагчыся?2

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем41

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць