Эканоміка

У Беларусі ўвядуць тэхнічны рэгламент на малако і малочную прадукцыю

Тэхнічны рэгламент Рэспублікі Беларусь «Малако і малочная прадукцыя. Бяспека» (ТР 2010/018/BY) зацверджаны пастановай Савета міністраў №431 ад 25 сакавіка 2010 года, паведаміла прэс‑служба ўрада. Дакумент пачне дзейнічаць 1 студзеня 2011 года.

Тэхрэгламентам устанаўліваюцца патрабаванні да бяспекі малака і малочнай прадукцыі, працэсаў іх вытворчасці, захоўвання, перавозкі, рэалізацыі ў мэтах абароны жыцця, здароўя і спадчыннасці чалавека, а таксама папярэджання дзеянняў, што ўводзяць у зман спажыўцоў адносна прызначэння малака і малочнай прадукцыі, іх якасці ці бяспекі.

Дакумент распаўсюджваецца на малако і малочную прадукцыю, што выпускаюцца ў абарот у Беларусі, уключаючы сырое малако і прадукты яго перапрацоўкі.

Да іх адносяцца сырое абястлушчанае малако і сырыя вяршкі, малочныя прадукты, малочныя састаўныя прадукты, прадукты з утрыманнем малака, прадукты дзіцячага харчавання на малочнай аснове, пабочныя прадукты перапрацоўкі малака. Апрача таго, тэхнічны рэгламент распаўсюджваецца на функцыянальна неабходныя кампаненты, што выкарыстоўваюцца пры вытворчасці прадуктаў перапрацоўкі малака.

Пры гэтым тэхрэгламент не распаўсюджваецца на малако і малочную прадукцыю, атрыманыя ў працэсе непрамысловай вытворчасці, у тым ліку прызначаныя для дамашняга выкарыстання, а таксама на матэрыялы, што кантактуюць з харчовымі прадуктамі, патрабаванні да бяспекі якіх устанаўліваецца адпаведным тэхнічным рэгламентам.

Новы дакумент таксама ўстанаўлівае агульныя патрабаванні да ўпакоўкі і маркіроўкі малака і малочнай прадукцыі.

Прызначаныя для рэалізацыі малако і малочная прадукцыя павінны быць расфасаваны, упакаваны ў тару і (або) упакоўку, якія выраблены з бяспечных матэрыялаў, дазволеных Міністэрствам аховы здароўя для кантакту з харчовымі прадуктамі. Усё гэта павінна забяспечваць бяспеку і якасць малака і прадуктаў яго перапрацоўкі на працягу тэрміну іх прыдатнасці. Прадукты дзіцячага харчавання на малочнай аснове, у тым ліку на зернева‑малочнай аснове, павінны выпускацца толькі расфасаванымі і ўпакаванымі ў герметычную ўпакоўку. Інфармацыя для спажыўца наносіцца на кожную адзінку групавой упакоўкі малака, малочнай прадукцыі.

У адпаведнасці з пастановай Саўміна Мінсельгасхарчу неабходна распрацаваць і зацвердзіць план мерапрыемстваў па ўвядзенні ў дзеянне тэхнічнага рэгламенту. Дзяржстандарту і Міністэрству аховы здароўя трэба будзе зацвердзіць пералік узаемазвязаных з тэхнічным рэгламентам тэхнічных нарматыўных прававых актаў і забяспечыць у далейшым яго пастаянную актуалізацыю. Рэспубліканскім органам дзяржкіравання да 1 студзеня 2011 года неабходна забяспечыць прывядзенне сваіх тэхнічных нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з пастановай.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Віцебскую прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю3

Статкевіч: Ядзерная трэніроўка ў Беларусі — гэта пагроза, найперш, Еўропе4

Расія пачала ядзерныя вучэнні12

Севярынец: Улетку 2020 года топам у стукачоў было стаўленне да Пуціна2

Андрэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце1

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў5

У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ6

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця27

Суд адхіліў гучны пазоў Ілана Маска супраць кампаніі OpenAI і яе кіраўніка Сэма Альтмана

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць