Грамадства11

Маладзечанцы цягам трох дзён назіралі за маладой качкай, якая звалілася ў калодзеж фантана ў парку

У Kraj.by паступіла паведамленне ад жыхароў Маладзечна пра тое, што ў калодзеж фантана ўпала дзікая маладая качка.

Паводле слоў відавочцаў, птушка патрапіла ў глыбокі калодзеж фантана ў гарадскім парку яшчэ ў пятніцу, 13 чэрвеня. Неабыякавыя маладзечанцы кармілі яе, нават кінулі кавалак дошкі, каб качцы было дзе адпачыць.

Паводле іх слоў, звярталіся ў розныя службы, але сур'ёзна да выратавання дзікай птушкі ніхто не ставіўся.

Раніцай у панядзелак, 16 чэрвеня, Kraj.by звярнуўся ў Маладзечанскі водаканал. Праз некаторы час супрацоўнікі прадпрыемства Алег і Саша былі каля фантана з сачком і лесвіцай.

Злавіць качку было няпроста, яна нырала і ўплывала ад сачка. Не абышлося без парад мінакоў, якія назіралі за тым, што адбываецца, і падказвалі, як лепш злавіць спрытную малую.

Каля 20 хвілін спатрэбілася Алегу і Сашу, каб прыстасавацца і злавіць птушку. Малую аднеслі на маленькае возера, дзе гняздуюцца яе сваякі.

— Гэта не першае выратаванне качак, што падаюць у фантан. Штогод разоў пяць дакладна вылоўліваем, — дзеліцца Алег і дадае:

— Трэба б агароджу нейкую паставіць, каб яны не падалі.

Каментары1

  • Были заняты все выходные
    16.06.2025
    Какие качки ???
    Все пили и пели на фестивале лукашенко в Молодечно !

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал14

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

48‑гадовага аўтамаляра з Гарадка асудзілі да калоніі. Меркавана, за каментарыі ў падтрымку Украіны1

Стваральнік Claude прыцягнуў рэкордныя 81,3 мільярда даляраў пры выхадзе на біржу

Уладзімір Мацкевіч: Пенсіі ў Літве ў мяне няма9

Кавалер збег са спаткання, не заплаціўшы за вячэру. Ці павінна дзяўчына аплачваць увесь рахунак?12

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку32

Трамп і Пуцін абмяркоўвалі вайну ва Украіне1

Інфапункты для беларусаў за мяжой створаць у Вільні, Варшаве і Познані. Колькі ў іх будзе супрацоўнікаў і хто стане плаціць заробкі?6

Украіна трэці раз з пачатку тыдня атакавала Крымскі мост1

Карціна Ван Гога прададзена з аўкцыёну за рэкордныя 190,4 мільёна даляраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал14

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць