Свет11

У Кіргізіі апазіцыя перайшла да сілавых метадаў

У выніку штурму адмінстрацыі горада Талас былі шпіталізаваныя больш за 20 чалавек.

У выніку штурму адмінстрацыі горада Талас былі шпіталізаваныя больш за 20 чалавек.

6 красавіка 2010 года ў горадзе Талас на захадзе Кыргыстана прайшоў шэраг масавых акцый пратэсту. У ходзе іх мітынгоўцы двойчы займалі будынак адміністрацыі. Супраць удзельнікаў акцыі задзейнічалі спецназ. У ход пайшлі гумовыя кулі і слезацечны газ. Ёсць пацярпелыя з абодвух бакоў, у шпіталях апынуліся 24 чалавекі.

На 7 красавіка былі запланаваныя лакальныя акцыі пратэстаў апазіцыі ва ўсіх рэгіёнах краіны, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Фергана.Ру». Прычынай нездаволенасці апазіцыі стала тое, што ўлады не выканалі ранейшыя патрабаванні, сярод якіх зніжэнне тарыфаў, вяртанне прададзеных стратэгічных дзяржаўных прадпрыемстваў, спыненне пераследу апазіцыі, зняцце з афіцыйных пасадаў бліжэйшых сваякоў дзейснага прэзідэнта краіны Курманбека Бакіева ды інш. Афіцыйныя ўлады адказалі на аўторкавыя штурмы таласкай адміністрацыі арыштамі апазіцыйных лідэраў па ўсёй краіне. Акрамя таго, у Кыргыстане ў аўторак былі сур’ёзныя праблемы з доступам на сайты, размешчаныя ў зоне .kg.

На канфлікт ў Кыргыстане адрэагаваў генсек ААН Пан Гі Мун, які ў аўторак 6 красавіка знаходзіўся з візітам у Казахстане. Ён выказаў заклапочанасць паведамленнямі пра захоп адміністрацыйнага будынку ў Талаве і заклікаў бакі да дыялогу.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў6

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў

Усе навіны →
Усе навіны

У палове Малдовы знікла электрычнасць, маштабны блэкаўт адбыўся таксама ва Украіне4

Super Bowl 2026 стане самай дарагой трансляцыяй у гісторыі. Эль Фанінг будзе рэкламаваць маянэз, Лэдзі Гага — чыпсы, а Эма Стоўн будзе плакаць1

Беларусы пайшлі на той самы «Дом-2» — іх заклікаюць не ганьбіцца і ехаць дахаты13

У маразы птушкам патрэбна наша падтрымка. Як іх правільна карміць5

Ядзерны могільнік для адкідаў з БелАЭС могуць пабудаваць у Гомельскай вобласці4

Беларускага хакеіста, які касячыў у апошніх матчах у НХЛ, пераводзяць на індывідуальныя трэніроўкі2

Дзе гэтай ноччу было найхаладней?

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне51

У Віцебску вярнулі цяпло ў дамы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў6

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць