Вайна

Больш за 20 тысяч расійскіх вайскоўцаў судзілі за адмову ваяваць супраць Украіны

За больш чым тры гады пасля ўварвання ва Украіну ў расійскія ваенныя суды паступіла больш за 20 тысяч спраў аб адмове ад службы. Пра гэта сведчаць даныя з сайтаў судоў, якія сабрала «Медыязона».

Фота: Alexei Alexandrov / AP

Найбольшая колькасць спраў (18 159) заведзена па артыкуле аб самавольным пакіданні часткі (арт. 337 КК), які з улікам «мабілізацыйных» паправак прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Па самым «лёгкім» артыкуле (да трох гадоў) аб невыкананні загаду (арт. 332 КК) у суды паступіла ўжо 1 369 спраў. Яшчэ тысяча (1 010) спраў аформлена па артыкуле аб дэзерцірстве (арт. 338 КК), за якое пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Пасля рэкорднага мінулага года да вясны 2025 года ваенныя следчыя і пракуроры зноў выйшлі на пікавыя паказчыкі — каля тысячы спраў перадаюцца ў суды па ўсёй краіне кожны месяц. Суддзі пры гэтым спыніліся на адзнацы 700—800 прысудаў у месяц. У красавіку 2025 года вынесена 848 прысудаў, або 38 рашэнняў на кожны працоўны дзень — крыху больш, чым у мінулым годзе.

Усяго да канца мая 2025 года ў ваенныя суды паступілі справы аб адмове ад службы супраць 20 662 чалавек, з якіх 17 721 ужо атрымалі прысуды.

Паралельна з гэтым рост колькасці спраў за адмову ад службы назіраецца і ва Украіне. Паводле статыстычных даных Офіса генеральнага пракурора, з снежня 2024 года органы следства паведамляюць пра 15—20 тысяч новых спраў штомесяц.

Але з гэтых дзясяткаў тысяч спраў толькі ў сотнях выпадкаў абвінавачанне супраць канкрэтнай асобы перадаецца на разгляд у суд. А з тых спраў, што трапляюць у суд, дзве траціны — з хадайніцтвам пракурора аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»4

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

У беларускіх школах змянілі праграму па фізкультуры12

Сталі вядомыя пераможцы сёлетняй Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Не абышлі і Ігара Марзалюка11

Ці можна прадаваць хатнюю выпечку ўласнага прыгатавання ў сваім двары?

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»4

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць