Грамадства77

Аўтагандляры перамаглі

Удзельнікам стыхійнага мітынгу на аўтарынку ў Ждановічах удалося дабіцца выканання сваіх патрабаванняў

Удзельнікам стыхійнага мітынгу, які прайшоў 8 красавіка на аўтарынку ў Ждановічах, удалося дабіцца выканання сваіх патрабаванняў — кошт заезду на тэрыторыю рынку для іх зніжаны.

Стыхійны мітынг пачаўся сёння раніцай. Прычынай стала чарговае павышэнне кошту заезду на тэрыторыю рынку — з 95 да 100 тысяч рублёў.

Як паведаміў старшыня савета РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка, мітынг завяршыўся, аўтамабілі заязджаюць на тэрыторыю рынку. Кошт заезду зніжаны да ранейшага памеру.

«Тры тыдні таму кошт заезду быў 90 тысяч рублёў, потым зрабілі 95 тысяч, а сёння ўзнялі да 100 тысяч.

Гэта і выклікала абурэнне прадпрымальнікаў. У далейшым усё будзе залежаць ад таго, наколькі адміністрацыя гатова да дыялогу з малым бізнесам», — заявіў Шумчанка.

Дырэктар гандлёвага цэнтра «Ждановічы» Генадзь Падбярозны пацвердзіў, што плата за ўезд на аўтарынак пакуль зніжана да 95 тысяч рублёў. Разам з тым ён сцвярджае, што плата для прадаўцоў аўтамабіляў не павышалася больш як год. Паводле слоў дырэктара, на наступным тыдні, хутчэй за ўсё,

кошт заезду зноў будзе павялічаны да 100 тысяч рублёў.

Бакі называюць розную колькасць удзельнікаў стыхійнай акцыі пратэсту. Паводле звестак адміністрацыі, мітынгавалі не больш як 20—30 чалавек, паводле інфармацыі прадпрымальнікаў — прыблізна 300.

***

Гісторыя аўтамабільнага рынку «Ждановічы» пачалася ў 1993 годзе, калі некалькі фізічных асоб арганізавалі салон па продажы аўтамабіляў. У 1994 годзе рашэннем Мінскага гарвыканкама была выдзелена тэрыторыя для будаўніцтва гандлёвага цэнтра.

Зараз аўтамабільны рынак — найбуйнейшы ў Беларусі, штотыднёва ўмяшчае да 5 тысяч аўтамабіляў. Ён уваходзіць у гандлёвы цэнтр «Ждановічы», размешчаны па адрасе: Мінск, вул. Ціміразева, 123/1. Валодае ім аднайменнае прыватнае прадпрыемства.

З гэтым гандлёвым цэнтрам была звязана крымінальная справа паводле факту нямэтавага выкарыстання і захопу зямель. У якасці абвінавачанага па справе праходзіў генеральны дырэктар прадпрыемства Яўген Шыгалаў. 1 кастрычніка 2009 года ён быў вызвалены ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з тым, што кампенсаваў нанесены дзяржаве ўрон у 85 млрд. рублёў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць