Грамадства22

Колькі беларусаў жыве ў Крыме

Статыстыку агучыў кіраўнік рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Крыма», намеснік старшыні Грамадскай палаты Рэспублікі Крым Раман Чаргінец, перадае ТАСС.

Фота: Getty Images

Паводле слоў чыноўніка, за апошнія 11 гадоў на пастаяннае месца жыхарства засталося каля 11 тысяч чалавек. У 2014 годзе Украіна правяла перапіс насельніцтва Крыма, паводле якога беларусамі назвалі сябе 40 тысяч чалавек. Крыху пазней даследаванне правяла Расія, і там ужо была іншая колькасць — 25 тысяч.

Кіраўнік супольнасці звязвае гэта, у тым ліку, з тым, што многія на хвалі патрыятызму запісалі сябе рускімі.

На 2025 год на паўвостраве пражываюць мінімум 40—45 тыс. беларусаў — як тых, што атрымалі расійскае грамадзянства, так і тых, што не атрымалі.

«Беларуская супольнасць Крыма — чацвёртая па велічыні сярод народаў, што пражываюць у Крыме, пасля рускага, украінскага і крымска-татарскага этнасаў», — распавёў Чаргінец.

Ён дадаў, што на паўвостраве беларуская супольнасць была гістарычна яшчэ з царскіх часоў, яна склалася за некалькі хваль перасялення.

Каментары2

  • .
    07.07.2025
    Артыкул амаль даслоўна перапісаны з tochka бай. Адтуль і не зусім зразумелыя фразы. Не ясна, што такое "на пастаяннае жыхарства засталіся 11 тыс. чалавек". Усяго засталіся тых, хто пастаянна жыве? Якіх чалавек? Паводле крыніцы ТАСС са слоў Чаргінца, гэта значыць, што з 2014-га 11 тыс. беларусаў пераехалі ў Крым. Так ужо ясна.
  • Андрусь
    07.07.2025
    Рэд., чаму ў матэрыяле адсутнічае згадка, што Крым - акупаваная расіяй тэрыторыя Украіны, што так званая "Рэспубліка Крым" - гэта незаконнае ўтварэнне, створанае расіяй на акупаванай тэрыторыі Украіны? Проста без аніякага кантэксту перапісалі расійскую інфармацыю і фактычна пацвердзілі, што Крым - гэта ўжо не Украіна, а расія.

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць