Грамадства33

Дзяўчына набыла бляшанку глыбоцкай згушчонкі і збянтэжылася. Яна аказалася не такой, як звычайна

У тыктоку з’явілася відэа, якое выклікала здзіўленне карыстальнікаў — адна дзяўчына паказала незвычайную згушчонку ад Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната, якая аказалася вельмі вадкай.

Скрыншот з відэа

«Я яе адкрыла, і як быццам яна не зусім згушчонка. Можа, я нешта не разумею і згушчонка не абавязкова павінна быць густой, можа быць і вадкай?» — разважала дзяўчына ў відэа, здзіўленая кансістэнцыяй прадукту.

@vibazar

♬ оригинальный звук - БАЗАР БАЗАРИТ

У каментарыях ёй патлумачылі, што такая тэкстура — гэта норма для згушчанага малака без цукру. Менавіта адсутнасць цукру і робіць яго больш вадкім.

Адзін з карыстальнікаў падзяліўся сваім досведам:

«Я напісаў ім у чат на сайце, па гэтай самай прычыне. Яны адказалі, што гэта малако згушчанае такое і павінна быць, яно гусцейшае за звычайнае або пастэрызаванае, выкарыстоўваецца для дадавання ў каву, гарбату і г. д.»

Такім чынам, усё аказалася звычайнай асаблівасцю прадукту, а не бракам.

Каментары3

  • даведка
    18.07.2025
    Её жирность и объём гораздо меньше стандартных. Хотя сама банка стандартная. )))
  • Йыс
    18.07.2025
    Нармальная практыка ва ўсім сьвеце. Проста ў савецкім саюзе былі шчодрыя на цукар.
  • vinyl
    19.07.2025
    Мазгоў у цікток посціць хапае, а этыкетку пачытаць - не хапае.

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць