Эканоміка

Сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі зноў стала адмоўным

За студзень—люты 2010 года сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі па метадалогіі плацежнага балансу склалася адмоўным у 132,8 млн. даляраў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Паводле вынікаў студзеня гэты паказчык быў станоўчым і складаў 123,7 млн. даляраў.

Аб’ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі за студзень—люты склаў 8,3 млрд. даляраў, што на 17,4% больш, чым у студзені—лютым 2009 года, у тым ліку экспарт — 4,1 млрд. (на 31,2% больш), імпарт — 4,2 млрд. (на 6,6% больш).

Паводле метадалогіі гандлёвага балансу, што ўлічвае звесткі Дзяржаўнага мытнага камітэта, адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі

сфарміравалася ў памеры 469 млн. даляраў (у студзені—лютым 2009 года — мінус 1 млрд. 129 млн.).

За два першыя месяцы 2010 года ў краіну ўвезена прамежкавых тавараў (энерганосьбіты, сыравіна, матэрыялы і камплектавальныя) амаль на 3 млрд. даляраў (на 13,1% больш, чым за студзень—люты 2009 года). Экспарт прамежкавых тавараў склаў 2,3 млрд. даляраў, што на 26,7% больш за ўзровень студзеня—лютага 2009 года.

Прыкладна 40% вартаснага аб’ёму экспарту і 53% імпарту прамежкавых тавараў складаюць энергетычныя тавары. На знешні рынак іх пастаўлена на 913,9 млн. даляраў, што на 10,4% менш, чым у студзені—лютым 2009 года. Імпарт энергетычных тавараў склаў 1 млрд. 594,6 млн. даляраў, павялічыўшыся на 5,3%. Сальда знешняга гандлю энерганосьбітамі склалася адмоўнае ў аб’ёме 680,7 млн. даляраў.

Станоўчае сальда гандлю спажывецкімі таварамі ў студзені—лютым 2010 года дасягнула 130,5 млн. даляраў (у студзені—лютым 2009 года — мінус 115,4 млн. даляраў).

Знешні гандаль харчовымі таварамі ў гэты перыяд характарызаваўся станоўчым значэннем сальда, велічыня якога склала 223,2 млн. даляраў. У параўнанні са студзенем—лютым 2009 года сальда павялічылася на 155,5 млн. даляраў.

Нагадаем, паводле вынікаў 2009 года адмоўнае знешнегандлёвае сальда гандлю таварамі і паслугамі дасягнула 5,5 млрд. даляраў, хаця, згодна з прагнозам, гэты паказчык не павінен быў перавысіць 1,5 млрд. даляраў. Паводле прагнозу на 2010 год, адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі не павінна перавысіць 4 млрд. 370 млн. даляраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай93

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту1

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»23

Вось як працуе тэлеграм-бот, з дапамогай якога ўзламалі журналіста Казакевіча1

Пад Гроднам паляўнічых мабілізавалі на адстрэл ваўка9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай93

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць