Грамадства1111

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы

Нядаўна зламыснікі скралі каля 19 мільёнаў нумароў PESEL. Іх ужо немагчыма будзе выдаліць са злітых баз, а нумар PESEL нязменны. Але польская лічбавая інфраструктура дае вам магчымасць паглядзець, хто і калі спрабуе ім скарыстацца. Вось як гэта рабіць.

Уявіце сітуацыю: раптам нейкі невядомы банк спрабуе праверыць вашы даныя ў дзяржаўным рэестры. Гэта азначае, што хакер ці махляр спрабуе ўзяць на вас крэдыт і «стукаецца» ў дзверы банкаўскай сістэмы. Калі вы заблакавалі нумар PESEL, то крэдыт ён не атрымае, але сам факт такой спробы — гэта трывожны сігнал.

У Польшчы ёсць чатыры інструменты, якія фіксуюць выкарыстанне вашага нумара PESEL.

1. mObywatel

Гэта ваш галоўны радар. Калі любая ўстанова (банк, тэлекам-аператар, натарыус або нават паліцыя) звяртаецца да дзяржаўнага рэестра, каб праверыць ваш нумар, гэта назаўжды застаецца ў логах сістэмы.

  1. Зайдзіце на сайт mobywatel.gov.pl. Націсніце знізу экрана пункт «Usługi» (Паслугі). Перайдзіце ў раздзел «Zastrzeż PESEL» і абярыце ўкладку «Historia» (Гісторыя). 
  2. Там ёсць пункт «Kto sprawdzał mój PESEL» (Хто правяраў мой PESEL). Вы ўбачыце дакладны час і назву ўстановы. Калі вы бачыце там крэдытную фірму, да якой вы ніколі не звярталіся — гэта дакладная прыкмета таго, што вашы даныя спрабавалі выкарыстаць зламыснікі.

2. Login.gov.pl

Кожны раз, калі вы ўваходзіце ў падатковую (e-Urząd Skarbowy), ZUS або падаяце заявы анлайн праз банк (Profil Zaufany), сістэма Węzeł Krajowy гэта фіксуе.

  1. Увайдзіце на сайт Login.gov.pl. У панэлі кіравання вашым профілем знайдзіце ўкладку «Historia logowań» (Гісторыя ўваходаў). Там адлюстроўваюцца ўсе паспяховыя і, што больш важна, няўдалыя спробы ўваходу ў вашы дзяржаўныя акаўнты.
  2. Калі вы бачыце паспяховы ўваход з незнаёмага IP-адраса ў той час, калі вы спалі — ваш пароль або банкаўскі доступ скампраметаваны, яго трэба тэрмінова мяняць.

3. IKP (Internetowe Konto Pacjenta)

На фоне ўцечкі з MyDr менавіта гэты партал становіцца крытычна важным. Махляры, якія атрымалі вашы медыцынскія даныя, могуць паспрабаваць праз анлайн-кансультацыі (teleporady) выпісваць на ваша імя рэцэпты на псіхатропныя рэчывы.

  1. Зайдзіце на сайт pacjent.gov.pl. У раздзелах «Recepty» (Рэцэпты) і «Historia leczenia» (Гісторыя лячэння) захоўваецца кожны ваш візіт і кожная выпісаная таблетка.
  2. Калі там з'явіўся прэпарат, які вы не прасілі, або візіт у клініку на іншым канцы Польшчы — неадкладна паведамляйце пра гэта ў Нацыянальны фонд здароўя (NFZ) і паліцыю.

4. BIK (Biuro Informacji Kredytowej)

Усе легальныя банкі і крэдытныя арганізацыі Польшчы абменьваюцца інфармацыяй праз базу BIK.

  1. На сайце BIK.pl можна раз на год замовіць бясплатную справаздачу (Kopia Danych) або набыць поўны «Raport BIK» (каштуе каля 50 злотых). У справаздачы ёсць раздзел «Zapytania kredytowe» (Крэдытныя запыты). Нават калі махляру не ўдалося ўзяць крэдыт, сам факт таго, што ён падаваў заяўку ад вашага імя, будзе там зафіксаваны.
  2. Акрамя таго, BIK прапануе платную паслугу Alerty BIK — вы будзеце атрымліваць SMS у тую ж секунду, калі нехта паспрабуе ўзяць пазыку на вашы даныя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Satan
    31.08.2026
    Гэта для палякаў актуальна. А для нас... нават з ксп не асабліва) ніхто вам крэдыт так вось не выдае
  • стоік
    31.08.2026
    Satan, што да чаго? Ці проста не было дзе свае эмоцыі выкінуць?
  • 123
    31.08.2026
    Цікава, ці і тут з'явяцца антыпольскія боты, якія апошні час рупліва працуюць на беларусаў, у тым ліку тут у каментарах.

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць