Здарэнні

Аператыўнікі на вакзале затрымалі кур’ера махляроў: ён спрабаваў вывезці за мяжу 90 000 рублёў

63-гадоваму мінчуку на хатні тэлефон патэлефанаваў нібыта супрацоўнік «Белтэлекама» і пад выглядам падаўжэння дамовы на аказанне паслуг атрымаў пашпартныя даныя пенсіянера, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Далей у месенджары паступіў званок ад нібыта праваахоўніка, які напалохаў мужчыну тым, што ашуканцы ад яго імя здзяйсняюць незаконныя фінансавыя аперацыі. Каб захаваць зберажэнні, іх трэба задэклараваць, інакш у кватэры пройдзе вобшук, а наяўныя грошы будуць канфіскаваныя.

Мінчук паверыў і перадаў каля 90 000 рублёў у эквіваленце кур’еру, што прыехаў.

Сышчыкі Першамайскага РАУС устанавілі, што грошы заяўніка забраў 37-гадовы жыхар сталіцы. Фігурант збіраўся адвезці грошы ў суседнюю дзяржаву, але быў затрыманы на вакзале.

Раней мужчына сам стаў ахвярай махляроў: узяў крэдыты ў банках і пералічыў на ўказаныя імі рахункі больш за 50 000 рублёў.

Заведзена крымінальная справа за махлярства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал2

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

Відэагульню, створаную беларусамі, намінавалі на прэмію The Game Awards

Алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір стаў падзарабляць відэавіншаваннямі1

Прызналі «экстрэмісцкім» спартыўны чат «Волейбол в Минске»

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны52

Папулярная крама ў Польшчы прызналася, што гандлявала няякаснымі прэзерватывамі4

Кіроўца маршруткі адмовіўся везці дзіця, якое не мела наяўных грошай. Ці меў ён рацыю?2

У Сенненскім раёне прадаюць з аўкцыёна старадаўнюю паштовую станцыю1

У Тураве збіраюцца за два мільёны рэканструяваць невялікі мост цераз канал

Ракетам «Пэтрыёт» нестае спецыяльнай віскозы: нечаканы дэфіцыт на сусветным рынку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал2

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць