Грамадства11

У пачатку наступнага тыдня ў Беларусь прыедзе прэзідэнт Ірана

Іранскі прэзідэнт Масуд Пезешкіян наведае Беларусь на пачатку наступнага тыдня, паведаміў яго палітычны дарадца, дырэктар Інстытута даследаванняў Ірана і Еўразіі (IRAS) Мехдзі Санаі.

Масуд Пезешкіян. Фота: Vahid Salemi / AP

Па словах Мехдзі Санаі, з панядзелка, 18 жніўня 2025 года, Пезешкіян будзе рабіць двухдзённы візіт у Арменію і Беларусь. Мэтай паездкі заяўляецца ўмацаванне двухбаковых адносін, асабліва ў гандлёвай сферы, а таксама падпісанне дакументаў.

Перад тым планавалася, што гэта паездка адбудзецца раней, але яе перанеслі. 

Як прэзідэнт краіны-назіральніцы пры ЕАЭС Пезешкіян павінен быў прысутнічаць на пасяджэнні Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады ў Мінску 27 чэрвеня, але адмяніў паездку з-за сітуацыі на Блізкім Усходзе.

Візіт іранскага лідара адбываецца на фоне актывізацыі кантактаў Аляксандра Лукашэнкі з уладамі ЗША і адначасова напружаных адносін паміж Іранам і ЗША.

Каментары1

  • .
    16.08.2025
    Вось і кажу, што супрацоўніцтва лукашэнкаўскай Беларусі з Іранам можа быць прычынай перамоў ЗША з Лукашэнкай у 2025 г.

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал3

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

«Чат пераносіцца ў новую групу». Карыстальнікаў Telegram папярэджваюць пра новы хітрык махляроў1

У Львове прэзентавалі фотавыставу пра Полк Каліноўскага1

«Будучыня зараз у тумане». Каця Пытлева — пра вяртанне раку, сям’ю, працу і будучыню1

Развод Джэнсэна Хуанга можа стаць адным з самых дарагіх у свеце — больш за 70 мільярдаў даляраў1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе16

Зяленскі: ЗША ўпершыню спыталі, ці гатовая Украіна вывесці войскі з Данбаса ў абмен на ўступленне ў НАТА12

У Калінкавічах восеньскі дождж затапіў скрыжаванне на вуліцы, рэканструяванай да «Дажынак»2

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал3

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць