Свет1515

У Варшаве амаль удвая вырасла колькасць злачынстваў на нацыянальнай глебе

У Варшаве за першыя шэсць месяцаў 2025 года колькасць злачынстваў на глебе нацыянальнай, расавай, рэлігійнай нецярпімасці і ксенафобіі вырасла на 84% у параўнанні з тым жа перыядам 2024 года, са спасылкаю на газету Wyborcza піша MOST.

У папярэднія гады статыстыка такіх злачынстваў была стабільнай. У 2023 годзе паліцыя Варшавы атрымала 128 заяў аб злачынствах на глебе нянавісці, з якіх у 96 выпадках было ўстаноўлена, што закон сапраўды быў парушаны. У 2024 годзе было прынята 126 заяў аб такіх злачынствах, з якіх 90 прызналі абгрунтаванымі.

Аднак ужо за шэсць месяцаў 2025 года паліцыя атрымала 104 паведамленні аб злачынствах на глебе нянавісці, у 78 выпадках склад злачынства пацвердзіўся. Гэта на 84% больш у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года.

Эксперты выдання адзначаюць, што не пра ўсе злачынствы на нацыянальнай глебе паведамляюць у паліцыю — звычайна гэта адбываецца, калі справа даходзіць да гвалту. А рост агрэсіі падсілкоўваецца антыімігранцкай рыторыкай, што ўзмацнілася падчас выбарчай кампаніі. Пры гэтым, нягледзячы на тое, што фармальна палітычныя сілы выступаюць супраць нелегальнай міграцыі, агрэсараў не цікавіць, знаходзіцца чалавек у Польшчы легальна ці не.

Каментары15

  • Jak to jest
    19.08.2025
    Гэта факт, у Польшчы ўсё часцей розныя мігранты тыпу калумбійцаў ці венезуэльцаў атакуюць палякаў у Польшчы. Толькі многія беларусы пра гэта не ведаюць, бо жывуць у інфармацыйным расейскамоўным гета.
  • Жыць у каіііффф
    19.08.2025
    Расейскамоўныя фанаты бела/расейскага Каржа нарэўна дапамаглі ў падтрымцы пэўных настрояў.
  • статыстыка
    19.08.2025
    "Bójka obcokrajowców przed Dworcem Centralnym. Sprawa trafi do prokuratury"

    Гэта таксама лічыцца ў статыстыку? )

Цяпер чытаюць

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon21

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix прэзентаваў серыял па рамане Архана Памука3

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты13

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком3

Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка5

«Мы пайшлі на шмат кампрамісаў». Зяленскі выказаўся пра саступкі пад ціскам ЗША4

Фігурыст з Казахстана Міхаіл Шайдораў сенсацыйна выйграў золата Алімпіяды3

У гэтым вулкане тэмпература ніколі не падымаецца вышэй за нуль. Як такое можа быць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon21

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць