Грамадства2929

Вольга Лойка: Лукашэнка вельмі моцна баіцца Пуціна

У новым аналітычным выпуску ТОКу эканамічная аглядальніца Вольга Лойка разважае пра панічны страх Лукашэнкі перад Пуціным і яго жаданне атрымаць міжнародныя гарантыі бяспекі для краіны.

«Пасля інтэрв'ю з Шустэрам, у мяне засталося ўстойлівае адчуванне, <…> што Лукашэнка баіцца Пуціна», — падзялілася Вольга Лойка.

«Калі ты глядзіш пра тое, што ты так добра ведаеш, ты адзначаеш нейкія такія дробныя зусім рэчы, на якія, магчыма, не звярнуў бы ўвагі, калі б сачыў за сюжэтам», — тлумачыць аглядальніца.

Аналізуючы інтэрв'ю, Лойка адзначае, што Лукашэнка гаварыў пра Пуціна «з прыдыханнем, абсалютна шчырым»:

«Ну, хлопцы, ну гэта наогул не я. Ну вы разумееце, што, ну вось Пуцін сказаў: «Выводзь вось так». А я што мог? Гэта вы ў яго з Зяленскім пытайцеся», — цытуе аглядальніца рыторыку палітыка.

Па яе меркаванні, за гэтымі словамі хаваецца панічны страх:

«Мне здавалася, што ён зараз устане і скажа: «Слухай, забяры мяне адсюль. Таму што, рэальна, ён псіхічны. І калі ён вырашыць з гэтых вучэнняў выходзіць праз Варшаву ці праз Вільню, ці на Берлін папрэ, мужыкі, я нічога не змагу зрабіць. Вы ж бачыце, як ён з намі з усімі абыходзіцца».

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы на расійскім востраве Валаам 1 жніўня 2025 года. Скрыншот відэа

На заўвагу Насты Роўды, што Лукашэнка ўсімі спосабамі публічна абараняе і апраўдвае дзеянні Пуціна, Лойка адказала, што гэта з'яўляецца праяўленнем стакгольмскага сіндрому. На яе думку, за гэтай абаронай хаваецца спроба паказаць сваю ўласную ўразлівасць і залежнасць:

«Хлопцы, вы ўяўляеце, што ён са мной зробіць? Мы з ім, між іншым, сам-насам у гэтым бункеры. Мне страшна. Ратуйце мяне тэрмінова хто-небудзь. Я апынуўся з ім у адной лодцы і ў вельмі непрыемнай сітуацыі».

Вольга Лойка выказвае ўпэўненасць, што Лукашэнка баіцца не столькі ваеннага ўварвання з боку Расіі, колькі «вельмі мірнай анексіі», якая зробіць страту незалежнасці незваротнай, і хацеў бы атрымаць гарантыі бяспекі ад такога сцэнарыя:

«Зараз абмяркоўваецца, прычым дастаткова актыўна, калі будзе размова пра гарантыі бяспекі Украіне, ці трэба там прапісаць гарантыі бяспекі Беларусі і ў якім выглядзе? І быццам выглядае, што трэба, каб усё ж адбіць жаданне ў Пуціна прэтэндаваць на Беларусь.

Але з іншага боку, гэта ж абарона ад нападу. А Лукашэнка баіцца не нападу, а вельмі мірнай анексіі — рэферэндум ці яшчэ нешта вельмі падобнае, дзе ўсе большасцю галасоў, цалкам дэмакратычным шляхам, дружна ідуць у Расію. <…>

Я думаю, што яго гэта вельмі моцна турбуе. Гарантыі бяспекі ён бы хацеў, і гарантыі бяспекі ў тым ліку ад вось такіх мірных паглынанняў таксама».

Па меркаванні аглядальніцы, для Лукашэнкі важная суб'ектнасць Беларусі, захаванне яе незалежнасці. І ў гэтым «адна з вельмі нешматлікіх кропак, дзе нашы інтарэсы з інтарэсамі рэжыму, увогуле, супадаюць».

Каментары29

  • Nn
    24.08.2025
    Да шо ты кажаш!?
    Лу баіцца Пу...
    Колькі ўжо дзяцігоддзяў гэткай аналітыкі ад гэткіх аналітыкаў?
    Лепш бы трымалі свае меркаванні пры сябе.
  • Найперш не галасі!
    24.08.2025
    Старая спроба есці кактусы: разаважаць нібыта тэхналагічна ды экспертна, але па-за сутнасцю.

    Інтарэсы беларусаў - жыць па-людску, зрабіць лад і парадак ў сваё хаце, у сваёй Рэспубліцы.
    У 2020-м таму і прагаласавалі, у чэргах стаялі каб прагаласаваць, за Святлану Ціханоўскую, бо менавіта Ціханоўская больш за іншых кандыдатаў сымбалізавала людскасць, прыстойнасць, шчырасць.

    2020-ы не 1994-ы, калі постсавецкае грамадства выспела толькі на змену "прадсядацеля нашага калхоза".
    Прадсядацеля Кебіча ("надоел!") хтосьці хацеў змяніць на прадсядацеля Пазьняка ("ён уратуе"), а хтосьці на прадсядацеля Лукашэнку (ён з вамі разьбярэцца").
    Хто ня быў падобны на Суперпрадсядацеля, той і не набраў галасоў. Зразумела, што перамог самы крыклівы папуліст.
    Але яшчэ раз, і гэта важна, 20-ы не 94-ы, у 20-ым кожны свядома ішоў галасаваць за лад і парадак, за людскасць.
    І вось гэты агульны для ўсіх нас нацыянальны інтарэс - годнасць, у хаце-краіне лад і парадак аніяк не супадаюць і не могуць супасці з інтарэсамі мафіёзнай злачыннай групоўкі з неадэкватам на чале.
    А тое, што ён Пуціна баіцца... Дык а каго ён не баіцца? Найбольш баіцца беларускага народа: на любы чых высылаецца атрад узброенных карнікаў. Баіцца тых, хто сядзеў і тых хто не сядзеў. Баіцца нават кніжкі, верша, лайка.
    Бо добра ведае, што ягоныя інтарэсы сітуатыўна могуць супадаць з інтарэсамі Пуціна, але ну аніяк не супадаюць з інтарэсамі народа.
  • Кралала
    24.08.2025
    Nn, аналіз узроўню - proof? Trust me bro

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як эксперымент у Слуцку паказаў камунальнікам, што прычына смецця не ў людзях, а ў іх працы10

Казачніца з Мінска паўдзельнічала ў шоу ТНТ на выжыванне2

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе3

Рэйтынг Трампа апусціўся да найніжэйшага за часы яго кіравання3

У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію1

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя48

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць