На перадвыбарчым мерапрыемстве прэзідэнта Аргенціны Хаўера Мілея сталі абражаць, а потым у яго паляцелі камяні і пластыкавыя бутэлькі.

Фота з інстаграма Хаўера Мілея
Гэта адбылося праз некалькі хвілін пасля таго, як Мілей прыбыў у Ламас-дэ-Самора (прыгарад Буэнас-Айрэса), паведамляе аргенцінская газета Clarin.
Мілея і ягоную сястру, якая была з ім, неадкладна эвакуявалі. Паводле даных навінавага партала Bloomberg, яны не пацярпелі. Аднак адна прыхільніца Мілея атрымала раненне, хуткая дапамога даставіла яе ў бальніцу. Дэпутат Аргенціны Хасэ Луіс Эсперт быў вымушаны ратавацца ўцёкамі.
«Тое, што толькі што адбылося ў Ламас-дэ-Самора, — гэта замах. Яны спрабавалі забіць прэзідэнта нацыі», — сказаў прэс-сакратар прэзідэнта.
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары