Спорт

МАК не будзе дабівацца допуску да Алімпійскіх гульняў беларускіх біятланістаў

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) не будзе спрабаваць уплываць на рашэнне Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU), які па-ранейшаму не дапускае беларусаў разам з расіянамі да міжнародных спаборніцтваў.

Алімпійская чэмпіёнка 2018 года Дзінара Смольская (Алімбекава) прапусціць Алімпіяду 2026 года 

IBU напярэдадні паведаміў, што ў ягоных правілах кваліфікацыі на Зімовыя Алімпійскія гульні няма магчымасці для ўдзелу нейтральных спартсменаў, а менавіта ў такім статусе цяпер толькі і могуць выступаць атлеты з Беларусі і Расіі.

Пасля таго ў біятланістаў яшчэ заставалася слабая надзея, што ў гэтай справе паспрыяе Міжнародны алімпійскі камітэт, які адкрые магчымасць для ўдзелу беларусаў у Алімпіядзе-2026. Прынамсі, раней ён сам заклікаў дапусціць беларускіх і расійскіх біятланістаў і лыжнікаў да спаборніцтвам.

Але гэтым разам МАК на адмысловы запыт яму, дасланы расіянамі, заявіў, што рашэнні па міжнародных турнірах прымаюць самі федэрацыі, і таму па ўсіх пытаннях трэба звяртацца ў IBU.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны9

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі23

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы4

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць4

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

Месі завяршыў кар'еру ў зборнай Аргенціны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны9

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць