Грамадства

Знойдзены пад Віцебскам бівень маманта магло прынесці туды талымі водамі

На месцы знаходкі трохметровага біўня маманта ў Віцебскім раёне прадстаўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правялі даследаванні і ўзялі ўзоры дэвонскіх крамянёў. Пра гэта БелТА паведаміў галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Юрчак.

У Віцебскім раёне, дзе ў пачатку жніўня кіроўцы, якія распрацоўвалі кар'ер «Шалыгі», знайшлі бівень маманта, сёння пабывалі навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандр Вашанаў і Алег Ткачоў. Яны правялі абследаванне месца знаходкі.

Па словах спецыялістаў, у кар'еры прадстаўленыя водна-ледніковыя адклады паазерскага абледзянення, тоўшча якіх ўтвараецца розназярністымі пяскамі з уключэннем буйных галек і валуноў.

«Падобная насычанасць абломачным матэрыялам сведчыць пра даволі магутныя водныя патокі. Пры гэтым прадстаўленыя таксама ў стратыграфіі водна-ледавіковыя адклады дробназярністых пяскоў, якія маркіруюць больш спакойныя водныя патокі. Менавіта ў адкладах і быў знойдзены бівень. Найбольш верагодна, што ён з'яўляецца пераадкладзеным і быў прынесены сюды талымі водамі, бо побач няма іншых костак. Дакладны ўзрост маманта можа быць вызначаны ў выніку правядзення радыёвугляроднага даследавання», — паведаміў Дзяніс Юрчак.

Ён дадаў, што прадстаўнікі НАН таксама агледзелі размешчаны непадалёк даламітавы кар'ер «Гралёва» і ўзялі для вывучэння ўзоры дэвонскіх крэмняў — ападкавай пароды, якая змяшчае закамянеласці арганізмаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта13

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Наві Пілай, даведаўшыся пра ўзнагароду, пажартавала з Трампа2

Трамп заявіў, што паспяхова дамовіўся з Пуціным пра пастаўкі паліва41

З італьянскай вінаробні ўвадначас скралі элітнага віна на 5 мільёнаў даляраў. Гэта беспрэцэдэнтны маштаб5

Улады анансавалі змены ў падатковых стаўках на наступны год. Што памяняецца?2

У ЗША жанчына вырасціла гіганцкі кабачок вагой з дарослага чалавека1

Менш чым за суткі беларуска зрабіла 170 тысяч крокаў — хадзіла па стадыёне каля дома9

Кіраўнік Мінска: Гандлёвых цэнтраў у сталіцы ўжо даволі3

Белстат апублікаваў статыстычныя партрэты беларускіх бацькі і маці

У сэрвісе для зваротаў у дзяржаўныя органы адбыўся выцек даных. Папаліліся і вядомыя прапагандысткі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта13

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць