Свет1313

Ілан Маск заклікаў галасаваць за «Альтэрнатыву для Германіі». Інакш прадракае «канец Германіі»

Падтрымка Маска выклікае неадназначную рэакцыю ў Германіі.

Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto via Getty Images

Амерыканскі мільярдэр і заснавальнік Tesla Ілан Маск зноў публічна падтрымаў правапапулісцкую партыю «Альтэрнатыва для Германіі». Напярэдадні муніцыпальных выбараў у зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, якія пройдуць 14 верасня, ён напісаў у X: «Альбо Германія выбірае АдГ, альбо гэта канец Германіі».

Як піша Bild, раней Маск ужо выказваўся ў падтрымку партыі: падчас кампаніі да выбараў у Бундэстаг ён заявіў, што «толькі АдГ можа выратаваць Германію». Таксама ён меў зносіны на платформе X з сустаршынёй партыі Алісай Вайдэль і дыстанцыйна ўдзельнічаў у яе перадвыбарным мітынгу ў Хале, дзе назваў АдГ «найлепшай надзеяй для Германіі».

Падтрымка Маска выклікае неадназначную рэакцыю ў Германіі. Буйныя кампаніі пачалі сыходзіць з яго платформы X, а давер да самога бізнэсоўцы ўплывае і на перспектывы Tesla. На фоне пратэстаў і падзення попыту на электрамабілі кампанія ў другім квартале запар зафіксавала зніжэнне прыбытку: чысты прыбытак склаў 1,17 млрд даляраў — на 16% менш, чым годам раней.

Каментары13

  • Шляхцич Завальня
    31.08.2025
    Если AfD придёт к власти в Германии вот тогда 100% конец
  • T
    31.08.2025
    Я рад что тесла теряет рынок. Надеюсь она обанкротится и вместе с ней товарищ маск.
  • Трава
    31.08.2025
    Он, наверно решил полностью добить рродажи "Теслы" в Германии.
    Но, что более вероятно, ао аремя этого заявления был под травкой.....

Цяпер чытаюць

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Усе навіны →
Усе навіны

Перастаў працаваць паблік «Беларуская турма» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце»1

Пальчыс адказаў на прэтэнзію — «чаму народ вадзілі па праспектах» у 2020‑м61

Ціханоўскі з Карач згенеравалі 50‑старонкавы «маніторынг» дзейнасці «Нашай Нівы». Што з ім не так?43

Фонд Талая, што вінавацяць у русіфікацыі ўкраінскіх дзяцей, стварае цэнтр пад Барысавам3

«На 90% падтрымалі настаўнікі, а аднакласнікі не ацанілі». Дзяўчына расказала, як перайшла на беларускую мову20

У Гродзенскім заапарку нарадзілася дзіцяня міні-аленя — яго выратавала каза4

Сузаснавальнік Telegram Мікалай Дураў упершыню ажаніўся. Яго жонка можа быць звязаная з расійскімі спецслужбамі18

«Працаваў у дальнабоі больш за 20 гадоў». Што вядома пра загінулага ў страшным ДТЗ у суботу пад Старымі Дарогамі кіроўцу грузавіка?2

Памерла партызанка Клаўдзія Сяргеева. Ёй было 98 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць