Свет

Дрон упаў на жылы дом у Польшчы

Інцыдэнт адбыўся ў населеным пункце Вырыкі, які знаходзіцца прыкладна за 15 км ад мяжы з Беларуссю. У выніку падзення беспілотніка ніхто не пацярпеў, але пашкоджаны дах будынка, піша Reform.news.

Скрыншот відэа TVP Info

«У дах ударыў снарад, дрон, пакуль дакладна не ведаем, гэта расследуюць службы. Галоўнае, што нікому нічога не здарылася. Паліцыя і пажарныя забяспечваюць бяспеку на месцы здарэння, а мы арганізуем крызісную групу, якая зможа дапамагчы жыхарам. Мы абавязкова акажам сям’і ўсю магчымую дапамогу ў рамонце даху. Будзе створаная камісія для ацэнкі шкоды», — распавёў у эфіры TVP Info бурмістр Вырыкаў Бернард Блашчук.

У момант падзення аб’екта ў доме знаходзіліся людзі. Ім была аказана псіхалагічная дапамога.

Як раней паведамляла Аперацыйнае камандаванне відаў Узброеных сіл Польшчы, больш за 10 беспілотнікаў парушылі паветраную прастору краіны. Частка з іх была збіта. Вядуцца пошукі абломкаў і саміх дронаў. Адзін пашкоджаны беспілотнік знойдзены пад Бяла-Падляскай, таксама побач з беларускай мяжой.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін рэзка змяніў рыторыку: Дамовіцца паміж сабой павінны менавіта Расія і Украіна20

Украіна нанесла ўдар па порце Сочы

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць