Кіно

«Эмі-2025»: больш за ўсіх узнагарод атрымаў брытанскі серыял «Пераходны ўзрост»

На цырымоніі ўручэння прэмій «Эмі» за найлепшыя англамоўныя тэлевізійныя працы ў гэтым годзе больш за ўсіх узнагарод — шэсць — атрымаў брытанскі міні-серыял «Пераходны ўзрост» (Adolescence), а яго акцёр Оўэн Купер стаў самым маладым у гісторыі ўладальнікам прэміі «Эмі», піша Бі-бі-сі.

Оўэн Купер. Фота: Kevin Winter / Getty Images 

«Пераходны ўзрост» выйшаў у сакавіку гэтага года на Netflix. Гэта чатырохсерыйная псіхалагічная драма пра забойства ў школе, знятая брытанцамі на чале з рэжысёрам Філіпам Баранціні.

15-гадовы Оўэн Купер атрымаў прэмію як лепшы акцёр другога плана ў міні-серыяле. Прэмію за найлепшае выкананне галоўнай ролі ў міні-серыяле прысудзілі Стывену Грэму за ролю ў тым жа фільме.

Колін Фарэл вітае Стывена Грэма на цырымоніі ўручэння «Эмі». Фота: Matt Winkelmeyer/Getty Images for MPTF

Найлепшым поўнафарматным серыялам на штогадовай цырымоніі ў Лос-Анджэлесе прызнаны амерыканскі «медыцынскі» серыял «Бальніца Піт» пра работнікаў бальніцы ў Пітсбургу, а Ноа Уайлі стаў найлепшым выканаўцам мужчынскай галоўнай ролі.

Найлепшым камедыйным серыялам прызнана («Кінастудыя»), зробленая канадскім комікам Сэтам Рогенам з паплечнікамі, і дадаткова да гэтага Роген атрымаў «Эмі» і як найлепшы выканаўца галоўнай мужчынскай ролі ў камедыі. «Кінастудыя» выйшла ў сакавіку на Apple TV+. Агулам «Кінастудыя!» перамагла складанасці ў 13 намінацыях

Найлепшай актрысай-выканаўцай галоўнай ролі стала ў гэтым годзе амерыканка Брыт Лаўэр, якая грае ў фантастычным серыяле «Раздзяленне» («Sewerance»).

Каментары

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра кіраўніцтва Польшчы: Кузькіну маць ім яшчэ пакажуць12

Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны14

«Зразумела, што ў праграмаванні проста вяну». Беларуска сышла з IT і стала ў Польшчы персанальным стылістам3

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць