Здарэнні66

Кіроўца збіў нецвярозага пешахода — што рашыў суд?

Згодна з заключэннем эксперта, кіроўца меў магчымасць загадзя ўбачыць пешахода.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: LookByMedia

У судзе разглядалі аварыю, якая здарылася ў Мінску 2 сакавіка. Абставіны расказалі агенцтву «Мінск-Навіны» ў пракуратуры Маскоўскага раёна сталіцы.

Каля 00:40 41‑гадовы мужчына ехаў за рулём Fiat Doblo, які належаў знаёмаму яго бацькі. Мінчук рухаўся па крайняй левай паласе вуліцы Міхалоўскай у напрамку вуліцы Ельскіх. Каб аб'ехаць прыпаркаваны аўтамабіль, кіроўца стаў перастройвацца ў іншую паласу. Ён адцягнуў увагу на люстэрка задняга віду і ў той момант наехаў на нецвярозага пешахода, якога не заўважыў у першай паласе. Згодна з заключэннем эксперта, кіроўца меў магчымасць загадзя ўбачыць яго.

Пацярпелага забрала хуткая — пешаходу былі прычыненыя менш цяжкія цялесныя пашкоджанні (па прыкмеце працяглага расстройства здароўя на тэрмін не большы за чатыры месяцы).

На кіроўцу Fiat Doblo завялі крымінальную справу — па ч.1 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правіл дарожнага руху кіроўцам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання). Віну ён цалкам прызнаў і раскаяўся. Мужчына мае двух дзяцей і працуе індывідуальным прадпрымальнікам. У выніку суд даў яму штраф у памеры 400 базавых велічынь (16 800 рублёў).

Каментары6

  • Лукьянович
    28.09.2025
    Санта Бэрримор, сел за руль - будь внимателен.
  • а
    28.09.2025
    а нецвярозы пешашод не вінен адказваць за свае паводзіны?
  • Кіроўца кабылы
    28.09.2025
    а, таксама павінен калі таксама вінаваты.
    Нават калі поўны псіх бег па дарозе насустрач аўтамабілю, ці выскпчыў знянацку, кіроўца не мае права наязджаць, а абавязаны зрабіць ўсё, каб не наехать на чалавека.

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць