Грамадства1515

Іван Эйсмант пахваліўся, што «Інтэрбачанне» ўстанавіла ў Беларусі рэкорд па тэлепраглядах

«У момант галасавання кожны другі з уключаных тэлевізараў быў на кнопцы «Беларусь 1», — запэўнівае кіраўнік БТ. Праўда, гэты пік быў дасягнуты ўначы, калі многія каналы ўжо згарнулі вяшчанне, а іх аўдыторыя пайшла спаць.

Фота: Sefa Karacan / Anadolu via Getty Images

Як заўважыў кіраўнік Белтелерадыёкампаніі Іван Эйсмант у новым выпуску праграмы «Скажынемаўчы», доля тэлеаўдыторыі, якая глядзела музычны конкурс «Інтэрбачанне», была анамальна вялікая.

«Доля 27,3 на маёй памяці — рэдкі выпадак. На піку — 50. Гэта значыць, што там, дзе вымяраецца ў нас тэлеглядзенне, — гэта гарады [з насельніцтвам] 100 тысяч і вышэй, — у момант галасавання кожны другі з уключаных тэлевізараў быў на кнопцы «Беларусь 1».

Усе чакалі, дык хто ж выйграе «Інтэрбачанне». Для першага конкурсу гэта крута. Гэта нашмат лепш, чым у нас ішло «Еўрабачанне». Пад 50 доля — гэта проста нешта…».

Доля — гэта аўдыторыя канкрэтнай тэлевізійнай праграмы, выражаная ў працэнтах ад насельніцтва, якое глядзіць тэлевізар у канкрэтны момант.

Анамальныя лічбы, пра якія распавядае Іван Эйсмант, тэарэтычна маглі быць рэальнасцю. Але асноўная прычына ў тым, што момант галасавання, калі быў зафіксаваны «рэкорд», быў пасярод ночы. Эйсмант не кажа пра абсалютную колькасць гледачоў, ён згадвае толькі адносную. Натуральна, што астатнія каналы а першай ці другой гадзіне ночы не глядзіць амаль ніхто.

Аднак Эйсмант упэўнены, што такі «поспех» — яскравы адказ на забароны і спробы ізаляцыі:

«У XXI стагоддзі немагчыма ўзяць нас, я маю на ўвазе Беларусь і Расію, выкрэсліць з жыцця. Мы знаходзімся ў ізаляцыі.

Сышоў біятлон, Кубак свету — з такімі ж рэйтынгамі, а то і больш, ідзе біятлон — кубак Садружнасці з Расіяй.

Сышоў чэмпіянат свету па хакеі — паглядзіце, што робіцца з мінскім «Дынама» на «Мінск-арэне».

Сышло «Еўрабачанне» — [«Інтэрбачанне»] яшчэ круцей. Людзям яшчэ цікавей. Гэта нешта новае».

Каментары15

  • Лёлік з-пад Лімасола
    30.09.2025
    Прапануд сясцёр Груздзевых у Народны Сход!
  • Янка
    30.09.2025
    Захапіўшыся уласнай прапагандысцкай хлуснёй, Эйсмант прэтэндуе на тое, каб адабраць лаўры найбольш вядомага тэхнічнага невука ў вялікага Калініна з ягонымі "самыми современными трафиками".
    Правайдэр лічбавага тэлебачання найбольш распаўсюджаных стандартаў DVB-C, DVB-T і DVB-S/S2 ня мае адваротнага канала сувязі з абаненцкай прыладай, ня кажучы ўжо пра выпадкі аналагавай трансляцыі. Таму ён ніякім чынам не бачыць, хто і што глядзіць і глядзіць лі ўвогуле, каб атрымаць нейкую статыстыку. Гэта магчыма толькі для інтэрактыўнага тэлебачання альбо экзатычных стандартаў сямейства DVB з адваротнай сувяззю і адпаведнымі тэхнічнымі прыладамі на базе мабільнай сувязі. Але гэта далека ня большасць беларускіх тэлевізараў.
  • Барадзед
    30.09.2025
    Лёлік з-пад Лімасола, пусть титьки покажут

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак9

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак9

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць