Грамадства55

Стала вядомай прычына, па якой забаранілі спектакль «Сёстры Грым» у сталічным Тэатры лялек

Спектакль паводле казак братоў Грым у рэжысуры Яўгена Карняга не прыняла адпаведная камісія, палічыўшы яго надта «чорным». Такой інфармацыяй падзялілася з Reform.news крыніца з тэатральных колаў.

Фрагмент афішы спектакля «Сёстры Грым». Фота: сайт тэатра

Прэм’ера пастаноўкі «Сёстры Грым» павінна была адбыцца ў новым сезоне сталічнага Тэатра лялек, але была адменена.

«Камісія, якая прымала спектакль, палічыла яго «чорным» і надта змрочным, каб даць яму «зялёнае святло», — расказала крыніца.

Прычым тое, што новы спектакль — гэта адноўленая версія слыннай і вельмі папулярнай пастаноўкі для дарослых «Інтэрв’ю з ведзьмамі», якая ішла на сцэне тэатра больш за шэсць гадоў, нікога не збянтэжыла. 

Прэм’ера «чорнай» камедыі павінна была адбыцца ў верасні. Але літаральна за дзень прэм’еры на сайце тэатра з’явілася паведамленне, што спектакль адмяняецца па «тэхнічных прычынах». Прычым былі знятыя па тых жа прычынах і паказы пастаноўкі ў кастрычніку. У афішу «Сёстры Грым» так і не вярнуліся.

Каментары5

  • .
    03.10.2025
    «Камісія, якая прымала спектакль, палічыла яго «чорным» і надта змрочным, каб даць яму «зялёнае святло»».

    Бо манаполія на чорнае ў дзяржавы.
    (І на карычневае).
  • Лейцар коркавы
    03.10.2025
    Фемка , не забудзься паглядзець "класная", там усё па лукашэнкаўскаму фэншую.
  • Беларус
    03.10.2025
    Шаноўныя тэатралы, рэжысёры, аматары мастацтва, жыхары "бастыёну" ды наведвальнікі заапарку: калі краіна пад акупацыяй, іншага лёсу, акрамя лёсу Купалаўскага, няма і быць ня можа. Таму будуць захаваныя толькі тыя бардэлі і пастаноўкі, якія забаўляюць каменданта ды ягоную зграю з адпаведным узроўнем кантэнту. Што тут можа зьдзіўляць?

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць