Надвор'е11

На наступным тыдні будзе даволі цёпла, але з дажджамі

Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры канала АНТ расказаў, якім будзе надвор’е ў Беларусі на наступным тыдні, у перыяд з 6 па 12 кастрычніка. 

Фота ілюстрацыйнае

Паводле яго прагнозаў, на гэтым тыдні надвор’е будуць вызначаць атлантычныя цыклоны і іх франты. Гэта прынясе больш воблачнасці і дажджоў, хоць тэмпературны фон застанецца на 1—2 градусы вышэйшым за сярэднія доўгатэрміновыя нормы.

У пачатку тыдня чакаецца воблачнае надвор’е з праясненнямі, магчымыя кароткачасовыя дажджы і туман уначы ці зранку. У панядзелак, 6 кастрычніка, уначы будзе ад +4 да +9, удзень — каля +13. У аўторак, 7 кастрычніка, паветра прагрэецца да +14.

У сераду, 8 кастрычніка, на захадзе краіны надвор’е будзе вызначаць атмасферны фронт: магчымыя дажджы. Уначы — ад +4 да +9, удзень — +12…+15.

У чацвер, 9 кастрычніка, чакаецца воблачнае надвор'е з кароткімі дажджамі. Тэмпература ноччу +4…+7, удзень — да +14. У пятніцу будзе +9…+12.

На выхадных умовы надвор’я будзе фарміраваць цыклон з Балтыйскага мора. Зноў жа магчымая воблачнасць, дробныя дажджы і заходні вецер. У суботу, 11 кастрычніка, ноччу +3…+8, удзень +8…+14. У нядзелю, 12 кастрычніка, на ўсходзе краіны будзе каля +7, а на захадзе — да +16 градусаў.

Каментары1

  • Жвір
    04.10.2025
    У мяне ўжо дождж ідзе, і вецер дзьме. Не маё надвор'е. Нават ня верыцца, што два тыдні таму было +26... Цяпер ня хутка...

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць