Грамадства11

Лосік расказаў, як два месяцы таму сустрэў па дарозе ў калонію Пальчыса

«Адмаўляецца падпісваць памілухі і здымацца для інтэрв'ю».

Ігар Лосік і Эдуард Пальчыс. Архіўнае фота: фэйсбук Ігара Лосіка

Былы палітычны зняволены, заснавальнік канала «Беларусь галаўнога мозгу» Ігар Лосік у фэйсбуку расказаў пра сваю сустрэчу з палітзняволеным Эдуардам Пальчысам.

Сустрэча адбылася 3 жніўня. Лосік і Пальчыс каля 2‑3 гадзін ехалі ў адным «сталыпінскім» вагоне, у якім традыцыйна перавозяць зняволеных.

«Трымаецца ён годна і па-баявому. Адмаўляецца падпісваць памілухі і здымацца для інтэрв'ю, крэмень, адным словам»,

— напісаў Лосік.

«Скончыліся 3 гады крыткі [турмы] на Магілёве, павезлі на лагер назад. Там пару дзён на атрадзе, 30 сутак ШІЗА, зноў ПКТ, відаць зноў на тры гады на крытку павязуць», — удакладніў ён, куды тады везлі Пальчыса.

На волі Лосік выканаў просьбу Пальчыса — сустрэўся з яго жонкай і дачкой, падарыў кветкі ад сябра.

Лосік дадаў у допісе, што больш за ўсё чакае вызвалення сваіх сяброў — Паўла Белавуса і Эдуарда Пальчыса.

Палітычнага блогера, грамадскага дзеяча Эдуарда Пальчыса затрымалі 27 верасня 2020.

17 снежня 2021 года Мінскі гарадскі суд прысудзіў яму 13 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пальчыса прызналі вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 КК), грубым парушэнні парадку (ч. 1 арт. 342 КК), распальванні сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК) і закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі (ч. 3 арт. 361 КК).

Жонка Пальчыса Вікторыя адна гадуе іх маленькую дачку Эмілію.

Каментары1

  • беларуска
    13.10.2025
    Вялікая павага Эдуарду!

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы28

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне вынеслі прысуд за махлярства з турыстычнымі пуцёўкамі. Адзін з фігурантаў нядаўна трапіў у любоўны скандал

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы28

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць