Свет2020

Крэмль знайшоў спосаб, як без аб'яўлення мабілізацыі кінуць на вайну яшчэ 2 мільёны расіян

Расійскія ўлады рыхтуюцца прыцягнуць да вайсковай службы вялікі мабілізацыйны рэзерв Міністэрства абароны, створаны ў 2015 годзе ўказам Уладзіміра Пуціна. 13 кастрычніка ўрад Расіі ўхваліў законапраект, які дазваляе прэзідэнту выкарыстоўваць рэзервістаў без аб’яўлення ваеннага становішча ці мабілізацыі ў контртэрарыстычных аперацыях і ваенных канфліктах, у тым ліку за межамі Расіі. Гэта дае магчымасць задзейнічаць да двух мільёнаў чалавек, піша The Moscow Times.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP

Як паведамляе тэлеканал RTVI са спасылкай на першага намесніка старшыні камітэта Дзяржаўнай думы па абароне Аляксея Жураўлёва, цяпер юрыдычныя абмежаванні, якія раней заміналі расійскаму Міністэрству абароны манеўраваць, ліквідаваныя.

Згодна з законапраектам, для рэзервістаў будуць арганізаваныя «спецыяльныя зборы» на тэрмін не больш за два месяцы для выканання задач у галіне абароны. Адпаведныя змены будуць унесеныя ў законы «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе» і «Аб статусе вайскоўцаў».

Мабілізацыйны рэзерв у Расіі складаецца з людзей, якія маюць вайсковую спецыяльнасць або падпісалі кантракт з Мінабароны. Яны штогод праходзяць зборы, за час якіх за імі захоўваюцца працоўныя месцы, а працадаўцам выплачваюцца кампенсацыі. Рэзервісты атрымліваюць за гэта грашовыя выплаты і захоўваюць свае грамадзянскія абавязкі, але ў выпадку неабходнасці іх могуць першымі выклікаць у ваенкаматы і на зборы або на іншыя мерапрыемствы.

Як кажуць юрысты, гэтыя змены тычацца толькі грамадзян, якія заключылі кантракт на добраахвотнай аснове і знаходзяцца ў мабілізацыйным рэзерве, і не распаўсюджваюцца на звычайных запаснікоў. Аднак рэзервістаў можна прыцягваць для розных задач, у тым ліку на ўкраінскім фронце. Закон дазваляе выкарыстоўваць рэзерв і за межамі Расіі.

Эксперты лічаць, што гэтая ініцыятыва фактычна развязвае рукі ўраду і арміі: яна стварае гнуткі механізм для прыцягнення рэзервістаў у выпадку, калі стандартных механізмаў будзе недастаткова. Паводле дзейнага заканадаўства, рэзервістаў можна было прыцягваць да рэальных баявых дзеянняў толькі ў рамках мабілізацыі і праз адпаведныя камісіі, якія з 2023 года не дзейнічаюць.

Каментары20

  • Я
    13.10.2025
    Володя, ты виляй задом как хочешь. Называй это мобилизацией, сбором резервистов или ознакомлением с борделям в новых регионах России. Но суть не меняется. На войну никто добровольно не пойдет. И вот когда первых людоловов пристрелят на пороге какого-нибудь дома в Кемерево, станет интересно. Вова, у тебя в России никто не защищает Родину от толп урок и пьяной солдатни. Простому человеку эта война на … не нужна. Как впрочем и все российские войны без приставки «отечественная».
  • Indrid Cold
    13.10.2025
    Украіна ўсіх утылізіруе
  • Жвір
    13.10.2025
    Няўжо нехта меў сумневы, што пуціноіды не застануцца без штыхóў ? Іншая справа, ці гэтым разам усё пойдзе гэтак жа гладка, як раней, і ці ня варта чакаць на непадпарадкаваньні... Бо перспектыва ўсім ясная, нават тым, каго й не рэкрутуюць сярод першых, а гэта чапляе 2 млн. + сем'і й сваякі, і гэта не зэкі, не антысацыяльны элемент, і не факт, што з непераадольнымі фінансавымі праблемамі... Гэта людзі, якія дасюль не жадалі йсьці да войска дабраахвотна ўвесь час вайны, сядзелі й неадсьвечвалі.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне3

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы7

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа10

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі1

Старэйшы сын Трампа дапусціў, што бацька можа пакінуць мірны працэс ва Украіне19

Cмехаёга: мастацтва выклікаць смех штучна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне3

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць