Свет1010

Літоўскія дэпутаты звярнуліся да прэзідэнта і ўрада, каб Офіс Ціханоўскай застаўся ў Літве

Дэпутаты літоўскага Сейма звярнуліся да адміністрацыі прэзідэнта краіны і ўрада з просьбай знайсці рашэнні, «якія забяспечаць працяг працы ў Вільні Офіса Святланы Ціханоўскай».

Будынак літоўскага Сейма. Фота: Wikimedia Commons

«Мы прынялі заяву, у якой яшчэ раз пацвердзілі падтрымку ўсім беларускім апазіцыйным сілам, падкрэслілі зацікаўленасць Літвы ў захаванні Офіса Святланы Ціханоўскай. Узялі на сябе абавязацельства сесці за стол перамоў з апазіцыйнымі сіламі для стварэння новай стратэгіі па пытаннях Беларусі», — паведаміў кіраўнік сеймавай групы сяброўства з дэмакратычнымі сіламі Беларусі Русланас Баранавас.

У заяве адзначаецца, што ў нацыянальных інтарэсах Літвы — свабода і дэмакратыя ў Беларусі, збліжэнне краіны з Еўрапейскім Саюзам і вывад з яе тэрыторыі расійскіх войскаў.

Пры гэтым звяртаецца ўвага, што «дзякуючы дзейнасці Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільні ўзмацнілася «мяккая сіла» Літоўскай Рэспублікі, а яе сталіца стала месцам, дзе палітыкі і эксперты іншых дзяржаў падтрымліваюць сувязі з дэмакратычнай супольнасцю Беларусі і каардынуюць еўрапейскую і трансатлантычную палітыку адносна Беларусі».

Таксама падкрэсліваецца, што значная частка фінансавай падтрымкі, якую беларускія дэмакратычныя арганізацыі атрымліваюць ад Еўрасаюза і асобных краін, праходзіць праз арганізацыі, зарэгістраваныя ў Літве, якія плацяць падаткі ў бюджэт Літоўскай Рэспублікі. Таксама ў Літве жыве каля 50 тысяч грамадзян Беларусі, частка з якіх працуе і стварае бізнэс у сектарах з высокай даданай вартасцю.

У сувязі з гэтым дэпутаты просяць прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседу і ўрад Літвы:

  • знайсці рашэнне, якое дазволіць Офісу Святланы Ціханоўскай далей працаваць у Літве;
  • распрацаваць новую стратэгію адносін з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і прадставіць яе на разгляд сеймавага камітэта па замежных справах;
  • запрасіць прадстаўнікоў Сейма і камітэта па замежных справах да адкрытай дыскусіі адносна падтрымкі беларускай дэмакратычнай апазіцыі. 

Каментары10

  • Группа друганов
    16.10.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Aciu, bet ne!
    16.10.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • І смех і грэх
    16.10.2025
    Зачотныя каментарыі.
    Пішэця ішчо!

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні1

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць