Культура5454

У Літву з Ватыкана прывезлі ўнікальныя кодэксы з Пагоняй і гістарычнымі мініяцюрамі, створаныя беларускімі графінямі для Папы

Рукапісныя кодэксы з нацыянальнай сімволікай прыбылі ў асабліва надзейнай упакоўцы і ў суправаджэнні аховы, бо іх кошт ацэньваюць прыкладна ў адзін мільён еўра. 

Выява Пагоні і сімволікі паўстання 1831 года на пераплёце літоўскамоўнага перакладу папскай булы. Фота: фэйсбук Цельшаўскай дыяцэзіі

Упершыню гэтыя ўнікальныя помнікі кніжнага мастацтва вяртаюцца ў краі, дзе былі створаныя. Цяпер раскошныя альбомы бул папы Пія IX, прывезеныя з Ватыканскай Апостальскай бібліятэкі, можна пабачыць на міжнароднай выставе «Пагоня і лілея» (Vytis ir Lelija), якая праходзіць у Ракішскім краязнаўчым музеі, паведамляе Delfi.

У 1854 годзе папа Пій IX абвясціў догмат пра Беззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Панны Марыі ў сваёй буле Ineffabilis Deus. Французскі тэолаг Мары-Дамінік Сір (1827—1917) прапанаваў перакласці яе на як мага больш моў і аформіць кожны пераклад як унікальны раскошны рукапіс з нацыянальнай і рэлігійнай сімволікай. Цягам 1870—1880‑я гадоў у Ватыкан было перададзена каля трохсот такіх альбомаў.

Польскі арол на пераплёце польскамоўнага перакладу папскай булы. Фота: Ракішскі краязнаўчы музей

Адметна, што з заходніх губерняў Расійскай імперыі ў Рым трапілі адразу тры пераклады: па-польску, па-літоўску і па-царкоўнаславянску. Гэта выглядае як палітычная заява, асабліва ў святле таго, што ў час паўстання 1863 года, якое ўжо было не за гарамі, зноў вярнуліся да ідэі адраджэння Рэчы Паспалітай трох народаў — палякаў, літоўцаў і русінаў.

Марыя з Тызенгаўзаў Пшаздзецкая, якая нарадзілася і вырасла ў Паставах, стварыла раскошнае афармленне для перакладу папскай булы. Фота: Wikimedia Commons

На выставе ў Ракішках паказваюць арыгінальныя рукапісы літоўска– і польскамоўнай версій, а таксама іканаграфію царкоўнаславянскай. Месца абрана невыпадкова, бо Ракішскую сядзібу, у якой размяшчаецца музей, атрымала ў спадчыну пасля смерці брата графіня Марыя з Тызенгаўзаў Пшаздзецкая (1823—1890), якая аформіла польскі пераклад булы.

Геральдычныя сімвалы родаў Плятэраў і Сабанскіх, а таксама герб Пагоня на пераплёце літоўскамоўнага перакладу папскай булы. Фота: Ракішскі краязнаўчы музей

Літоўскую версію аздобіла Ідалія з Сабанскіх Броэль-Плятэр (1808—1891), а кірылічную — Наталля з Біспінгаў Кіцкая (1806—1888). Усе тры былі пабожнымі патрыёткамі і не прызнавалі ўлады Расійскай імперыі праз той боль, што яна прынесла іх краіне і сем’ям.

«Трэба мець на ўвазе, што гэта была другая палова XIX стагоддзя — цяжкі час пераследу. Гэтыя пераклады набылі пэўнае нацыянальнае, дзяржаўнае адценне. Былі падрыхтаваныя раскошныя альбомы, кожны з якіх быў унікальным, адзіным у сваім родзе, у шыкоўным пераплёце, з дзяржаўнай сімволікай. Гэта быў дар Папу Рымскаму», — кажа куратарка выставы Санта Каньчыце.

Для перакладаў папскай булы Ineffabilis Deus у 1874—1878 была створана адмысловая кніжная шафа, у якой пачэсныя месцы занялі польскі і літоўскія пераклады. Цяпер арыгінальныя тамы знаходзяцца ў Ватыканскай Апостальскай бібліятэцы, а на іх месцы прадстаўлены факсіміле, якія можа пабачыць у вітрыне любы наведвальнік Ватыканскіх музеяў. Фота: Ватыканскія музеі

Гэтыя графіні цесна звязаныя і з сённяшнімі беларускімі землямі: Марыя Пшаздзецкая, дачка знакамітага арнітолага Канстанціна Тызенгаўза, нарадзілася і вырасла ў Паставах, а Наталля Кіцкая, дачка маршалка шляхты Ваўкавыскага павета, выхоўвалася ў радавым маёнтку ў Галоўчыне (цяпер Пружанскі раён).

Польскі і царкоўнаславянскі варыянты ілюстраваныя мініяцюрамі з важнымі гістарычнымі падзеямі і постацямі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, часта змяшчаюць выявы «Пагоні», гербаў розных шляхетных родаў і сімвалы вызваленчай барацьбы.

Аркуш польскамоўнай версіі з выявамі гербаў Вялікага Княства Літоўскага і абразом Маці Божай Жыровіцкай. Фота: Ватыканская Апостальская бібліятэка.

Кожнай старонкай «апякуецца» адзін з найбольш шанаваных цудатворных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі на гэтых землях — сярод іншых тут можна пабачыць абразы Маці Божай Вострабрамскай, Жыровіцкай, Бялыніцкай і інш.

Над 26‑ю аркушамі польскамоўнага кодэкса Марыя Пшаздзецкая пачала працаваць у 1857‑м па ініцыятыве аўтара перакладу ксяндза Аляксандра Елавіцкага.

Іканаграфічную праграму яна распрацавала, магчыма, разам з мужам Аляксандрам. Арнамент кожнага аркуша, вытрыманы ў стылістыцы пэўнага гістарычнага перыяду, змяшчае выявы каралёў, знакамітых людзей, святых заступнікаў, зробленыя па матывах вядомых гістарычных карцін, а таксама віды гарадоў, замкаў, храмаў і батальныя сцэны.

Аркуш польскамоўнай версіі з сімвалічнымі выявамі Люблінскай уніі і абразом Маці Божай Бялыніцкай. Фота: Ватыканская Апостальская бібліятэка.

Завяршыць кнігу Пшаздзецкая не змагла з-за пагаршэння зроку і хваробы рук — не аформленымі засталіся два апошнія аркушы. Тым не менш у 1892 годзе яе сын Канстанцін перадаў рукапіс папу Льву XIII. Большасць мастацкай спадчыны мастачкі загінула ў 1939‑м у выніку трапляння авіябомбы.

Царкоўнаславянскі пераклад, прадстаўлены на выставе толькі ў копіях, таксама ўражвае мастацкім узроўнем прапрацоўкі. Але яго іканаграфія месцамі выглядае нават больш «польскай», чым у польскамоўнай версіі.

Літоўскамоўная версія ўпрыгожана малюнкамі розных раслін і кветак. Фота: Ракішскі краязнаўчы музей
Літоўскамоўная версія ўпрыгожана малюнкамі розных раслін і кветак. Фота: Ракішскі турыстычна-інфармацыйны цэнтр

Літоўскамоўная ж версія, пераклад якой зрабіў жамойцкі біскуп Мацеюс Валанчус (1801—1875), істотна адрозніваецца ад славянскіх — у ёй быццам і няма палітычных алюзій, замест іх пышныя кветкавыя бардзюры, на якіх адлюстраваныя лілеі, ружы, лён, нарцысы, цюльпаны, настурцыі. 

Выява Пагоні і сімволікі паўстання 1831 года на пераплёце літоўскамоўнага перакладу папскай булы. Фота: Ракішскі турыстычна-інфармацыйны цэнтр

Толькі пераплёт кнігі, выкананы з грушавага дрэва, мае выразныя палітычныя сімвалы: паміж тонка выразанымі кветкамі і лацінскімі цытатамі з Песні Песняў змешчаны срэбраныя пласціны з выявай Пагоні і чатырма каранаванымі гербамі часоў паўстання 1830—1831 гадоў.

Усе тры пераклады: літоўскі, польскі і царкоўнаславянскі — даступныя ў электронным выглядзе на сайце Ватыканскай бібліятэкі. Ніжэй некаторыя выбраныя фрагменты з аркушаў гэтых кодэксаў.

Аркуш польскамоўнай версіі з выявай абраза Маці Божай Кодзеньскай. Фота: Ватыканская Апостальская бібліятэка.
Аркуш польскамоўнай версіі з выявамі гемаў вядомых дзеячаў. Фота: Ватыканская Апостальская бібліятэка.
Аркуш польскамоўнай версіі з партрэтам Касцюшкі і абразом Маці Божай Вострабрамскай. Фота: Ватыканская Апостальская бібліятэка.
Аркуш польскамоўнай версіі з выявай Святога Казіміра і абраза Маці Божай Пачаеўскай. Фота: Ватыканская Апостальская бібліятэка.
Аркуш польскамоўнай версіі з краявідамі Вільні і Святым Хрыстафорам — геральдычным сімвалам гэтага горада. Фота: Ватыканская Апостальская бібліятэка.
Пераплёт кірылічнай версіі. Фота: Ватыканская Апостальская бібліятэка.
Аркуш царкоўнаславянскай версіі. Фота: Ватыканская Апостальская бібліятэка.
Аркуш царкоўнаславянскай версіі з абразом Маці Божай Бялыніцкай. Фота: Ватыканская Апостальская бібліятэка.
Аркуш царкоўнаславянскай версіі з выявай руін Каложскай царквы. Фота: Ватыканская Апостальская бібліятэка.
Аркуш царкоўнаславянскай версіі з выявай Святога Казіміра і Віленскай катэдры. Фота: Ватыканская Апостальская бібліятэка.
Аркуш царкоўнаславянскай версіі з абразом Маці Божай Жыровіцкай на грушавым дрэве. Фота: Ватыканская Апостальская бібліятэка.
Аркуш царкоўнаславянскай версіі з сімвалічнымі выявамі Гарадзельскай уніі. Фота: Ватыканская Апостальская бібліятэка.
Аркуш царкоўнаславянскай версіі з выявамі герба Пагоня і абраза Маці Божай Барунскай. Фота: Ватыканская Апостальская бібліятэка.
Аркуш царкоўнаславянскай версіі з выявай Пагоні. Фота: Ватыканская Апостальская бібліятэка.
Аркуш царкоўнаславянскай версіі з сімвалічнай выявай Крэўскай уніі. Фота: Ватыканская Апостальская бібліятэка.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары54

  • Прошьян
    21.10.2025
    Выдумали очередных беларусок, типа.
  • Міндоўг, кароль літвінаў
    21.10.2025
    Zhmogas, літвіны гэтае тыя, на чыёй мове напісаны Літоўскі Статут, на чыёй мове размаўлялі князі Літвы ды народ Літвы. А тое, як успрымалі ў 19 стагоддзі, у выніку маскоўскай акупацыі Літвы, гэтае ўжо вынік маскоўскай хлусні і прапаганды. І хто яе распаўсюджвае, ёсць раб Масквы ды вораг для Літвы.
  • вопрос
    21.10.2025
    Zhmogas, не понятно зачем вы реагируете в академическом стиле на явных провокаторов рф, которые подло приписывают свои мысли давным- давно умершим людям, которые уже не могут послать их по известному курсу.

Цяпер чытаюць

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

На Раду міру ў ЗША ўрэшце не паехаў нават Рыжанкоў10

Чаму беларускія правы на кіраванне часам не мяняюць на польскія без экзамену? Ёсць юрыдычная калізія2

«Дома больш няма». Як беларускія айцішнікі вяртаюцца на радзіму пасля жыцця за мяжой40

«Мне не варта было піць». Топавая аўстралійская журналістка выбачылася за п'яны рэпартаж з Алімпіяды2

У Мінску будуюць новае «Акрэсціна» ў глухой прамзоне. А што будзе са старым?11

У Мінску хочуць пабудаваць мост паміж Брылевічамі і Курасоўшчынай3

«Вядуць нелюдзімы лад жыцця, размаўляюць па-беларуску». Уладзімір Арлоў расказаў пра новую кнігу і згадаў, як суседзі пісалі на яго даносы

«Бл**зь, дапамажыце мне нах**, Аляксандр Рыгоравіч!» Бабруйчанін пад прымусам жонкі запісаў мемны зварот да Лукашэнкі9

Украіна прыгразіла байкотам Паралімпіяды-2026 праз допуск Беларусі і Расіі са сцягам і гімнам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць