Грамадства55

У ліпені пачнецца перанос гарэлачнага завода «Крышталь» з цэнтра Мінска

у прамзону Калядзічы.

У ліпені 2010 года пачнецца перанос мінскага лікёра‑гарэлачнага завода «Крышталь» з цэнтра горада, паведаміў на прэс‑канферэнцыі 29 красавіка старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Іван Данчанка.

Паводле яго слоў, зараз ідзе падбор падрадчыка. Найперш у раён прамзоны Калядзічы будуць вынесены дапаможныя службы, транспартны цэх, складскія памяшканні, лагістыка. Першы этап пераносу завершыцца да вясны 2011 года.

«Хацелася б, каб дух «Крышталя», месца «Крышталя» захавалася, магчыма, застаўся гістарычны будынак заводакіраўніцтва, створаны музей», — сказаў Данчанка. Пры гэтым ён паведаміў:

«Горад нам гэты перанос не кампенсуе».

Старшыня канцэрна таксама адзначыў, што ў 2009 годзе «Крышталь» пачаў ліцэнзійную вытворчасць віскі. Ён паведаміў, што ўладальнік гандлёвай маркі сёлета дазволіў разліў віскі 12‑гадовай вытрымкі для продажу на ўнутраным рынку і экспарт віскі трохгадовай вытрымкі. У 2009 годзе выраблена 4 тыс. дал віскі. Праводзяцца перамовы аб пачатку разліву рому і тэкілы. «Кубінцы не хочуць нам прадаваць ром для разліву, таму вядуцца перамовы ў Венесуэле. У Мексіцы ідуць перамовы аб куплі тэкілы налівам», — сказаў Данчанка, падкрэсліўшы, што ўсе тэхнічныя ўмовы для іх разліву ўжо створаны.

Каментары5

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць