Грамадства99

МЗС заклікала ЕС вярнуцца ў рэчышча дыялогу і зняць усе абмежаванні

Беларусь заклікае ЕС вярнуцца ў рэчышча дыялогу і зняць усе незаконныя абмежаванні, заявіў намеснік міністра замежных спраў Ігар Секрэта падчас выступлення на ўніверсальным перыядычным аглядзе па правах чалавека ў Жэневе, піша БелТА.

Беларусь на мерапрыемстве прадстаўленая дэлегацыяй, у склад якой увайшлі ўпаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасцей, прадстаўнікі Генпракуратуры, Нацыянальнага статыстычнага камітэту, МЗС, міністэрстваў інфармацыі, юстыцыі, працы і сацыяльнай абароны.

Ігар Секрэта падкрэсліў, што Беларусь з’яўляецца сацыяльна арыентаванай дзяржавай, дзе «ў цэнтры ўвагі чалавек, яго інтарэсы і патрэбы, а ў краіне эфектыўна працуе развітая сістэма спецыялізаваных дзяржаўна-грамадскіх інстытутаў па абароне і стымуляванні розных катэгорый правоў чалавека».

«Сістэма сацыяльнай абароны заслужана застаецца візітнай карткай нашай краіны. Дзякуючы паслядоўным намаганням дзяржавы забяспечваецца ўстойлівы ўзровень сацыяльнай абароненасці насельніцтва», — сказаў намеснік міністра МЗС. «Даступная і эфектыўная сістэма аховы здароўя — гэта найважнейшы прыярытэт дзяржаўнай палітыкі.

У Беларусі кожны грамадзянін, я падкрэсліваю, кожны грамадзянін незалежна ад узроўню дабрабыту, свайго сацыяльнага становішча мае магчымасць бясплатна атрымаць любы від медычнай дапамогі, у тым ліку самай высокатэхналагічнай. Гэта тая асаблівасць, якой можа пахваліцца далёка не кожная краіна нават у Еўропе», — сказаў ён.

Беларусь мае адзін з самых нізкіх паказчыкаў мацярынскай, дзіцячай і моладзевай смяротнасці ў свеце і ўваходзіць у лік 25 найлепшых краін для мацярынства.

«Гэтыя паказчыкі маглі б быць яшчэ больш высокімі, калі б не аднабаковыя прымусовыя захады, уведзеныя валюнтарысцкім чынам шэрагам заходніх краін у дачыненні Беларусі. Палітыка санкцыйнага ціску, якую прасоўваюць гэтыя краіны, парушае эканамічныя і сацыяльныя правы не толькі беларускіх грамадзян, але і грамадзян многіх іншых краін. Бо ўведзеная, напрыклад, забарона на выкарыстанне паветранай прасторы Беларусі робіць небяспечнай грамадзянскую авіяцыю і сумнеўнай «зялёную ўгоду» Еўрапейскага саюза. Захадам закрытая большасць (а дзесьці і ўсе, напрыклад Літвой) наземных памежных пераходаў», — сказаў Ігар Секрэта. У выніку такога злоўжывання геаграфічным становішчам з боку заходніх суседзяў Беларусі відавочныя гуманітарныя і эканамічныя страты, канстатаваў ён.

Разам з тым Беларусі ўдалося пераарыентаваць сваю эканоміку і выбудаваць сістэму, якая забяспечвае грамадзянам годны ўзровень якасці жыцця. «У той жа час мы заклікаем ЕС вярнуцца ў рэчышча дыялогу і зняць усе незаконныя абмежаванні, бо такім дзеянням не месца ў сучасным цывілізаваным свеце», — заявіў намеснік міністра МЗС.

«Беларусь мае намер і надалей падтрымліваць высокія стандарты ў галіне правоў чалавека, накіраваныя на сацыяльную абарону, эканамічную стабільнасць і палітычнае адзінства беларускіх грамадзян», — запэўніў Ігар Секрэта.

Каментары9

  • Спадар
    03.11.2025
    Ідзіце вы...ўслед рускаму караблю!Суагрэсары.
  • Какой бред, враньё высшей степени
    03.11.2025
    Вонючий МИД есть кучка врунов, негодяев и двуручников
  • Перамовы
    03.11.2025
    Незаконнае утыманне людзей якія афіцыйна прызнаны палітзняволенымі. Вызваліць усіх. Першае.

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?21

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Суд пастанавіў вярнуць маці дзяцей, якія былі вывезеныя бацькам у Луганск

У Мінскім заапарку прачнулася пара мядзведзяў і вядуць актыўнае жыццё

Мужчына прачнуўся з сіняй скурай і тэрмінова паляцеў у бальніцу10

Мінскія тралейбусы павінны перастаць біцца токам1

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?21

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць