Грамадства2626

Канапацкая заклікала пакараць Ярмошыну за фальсіфікацыю выбараў 2020 года

«Народ павінен ведаць праўду!» Ганна Канапацкая нечакана абвінаваціла былую кіраўніцу ЦВК Лідзію Ярмошыну ў фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Праўда, ёсць нюанс.

Ганна Канапацкая. Фота з яе сацсетак

«Вельмі мне ўсё ж такі хочацца разабрацца, а рабіць гэта неабходна ўжо сёння ў інтарэсах будучай дэмакратычнай Беларусі, якім такім чароўным чынам тагачасная кіраўніца ЦВК РБ запалала любоўю да мікашэвіцкай прайдзісветкі і з сур'ёзнымі парушэннямі заканадаўства РБ у знакавым 2020 годзе спачатку зарэгістравала яе ініцыятыўную групу, затым, з такімі ж парушэннямі, яе саму — кандыдатам у прэзідэнты, а пасля — не давала нікому адкрыць рота на супрацьзаконны «чос па Беларусі» тройцы ашалелых ад беспакаранасці самазванак-экстрэмістак на этапе агітацыі і галасавання», — піша Канапацкая. 

«Хопіць займацца закуліснымі гульнямі, народ павінен ведаць праўду!» — дадае яна.

Канапацкая абяцае арганізаваць у найбліжэйшы час «працэс па дэлегітымізацыі Ціханоўскай як незаконна зарэгістраванага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ў 2020 годзе з наступным патрабаваннем ва ўстаноўленым парадку ўнесці ў іх вынікі змены з прыцягненнем вінаватых асоб да прадугледжанай Законам адказнасці». 

Спачатку яна абяцае пайсці ў Генпракуратуру, а потым у Вярхоўны суд «з іскам па ануляванні рэгістрацыі Ціханоўскай і яе 10% выніку на выбарах 2020 года».

«Не даюць збеглыя самазванцы перавярнуць старонку, як прапануе ім дзейная ўлада, пасінелымі пальцамі чапляюцца за рэшткі свайго «ўмоўна легітымнага» статусу 2020 года. Ну што ж, тады давядзецца гэтую старонку перапісаць і адрэдагаваць», — напісала Канапацкая.

Каментары26

  • Зрадніца
    03.11.2025
    А я табе паверыў, што ты супраць дыктатуры. Не забудзем, не прасцім.
  • здание с желтыми стенами
    03.11.2025
    Милочка, а мы вас везде обыскались, а вы вот где... Пройдите к медсестре на пост, за таблетками, а затем возвращайтесь в 6ю палату
  • даведка
    03.11.2025
    Ермошину ещё нужно судить и за то, что при ней все 25 лет на всех выборах число избирателей стремительно и неуклонно падало, а пришёл Карпенко и пошёл рост.)

Цяпер чытаюць

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

Усе навіны →
Усе навіны

Скончыў жыццё самагубствам сын вядомага расійскага апазіцыйнага палітыка3

Юшкевіч вярнуўся ў сацсеткі: Проста ашаломлены ўзроўнем падтрымкі і салідарнасці. І пажартаваў пра нязручнасць з дзяўчатамі6

Украінскія дроны атакавалі буйны дата-цэнтр Сбербанка ў Саратаўскай вобласці2

Затрымалі хакераў, якія ўзламалі «ДоДо Піцу». Сярод іх ёсць і беларус

Ціханоўская: Рэпрэсіі супраць беларускай культуры большыя, чым у часы СССР25

«Чаму б не працягнуць Zoom». Дызайнерка з Кіева выпадкова зняла прылёт расійскага дрона падчас анлайн-заняткаў1

У Германіі пачаўся суд над украінцам, якога абвінавачваюць у падрыве «Паўночнага патоку»2

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?5

Стала вядома, як падтрымаюць беларускі бізнэс, які пацярпеў праз атакі на склады Wildberries у Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць