Грамадства33

Мінтранс знайшоў парушэнні пры перавозцы пасажыраў у кожнай трэцяй маршрутцы

Міністэрства транспарту праводзіць шырокамаштабныя рэйды па праверцы маршрутных таксі. Разам з супрацоўнікамі ДАІ інспектары правяраюць, як выконваюцца правілы перавозкі пасажыраў, паведамляе прэс-служба ведамства.

Фота ілюстрацыйнае

З 15 па 31 кастрычніка было праверана 413 аўтобусаў катэгорыі М2, што здзяйсняюць рэгулярныя рэйсы. Парушэнні выявілі ў 141 выпадку — гэта амаль кожная трэцяя маршрутка.

Найбольш распаўсюджаныя парушэнні:

  • перавозка пасажыраў звыш дазволенай колькасці (30 выпадкаў);
  • эксплуатацыя няспраўнага транспарту (22 выпадкі);
  • адсутнасць неабходных дакументаў у кіроўцы (18 выпадкаў);
  • парушэнні ў афармленні транспартнага сродку (14 выпадкаў).

У Мінтрансе падкрэслілі, што праверкі праводзяцца дзеля павышэння бяспекі перавозак. Асноўная ўвага надаецца тэхнічнаму стану аўтобусаў, захаванню хуткаснага рэжыму і выкарыстанню рамянёў бяспекі.

Каментары3

  • Знайшоў і не маўчу
    04.11.2025
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • 1
    04.11.2025
    Хлусня. Найбольш распаўсюджанае парушэнне: не прабіваюць квіток на праезд. (Адпаведна – не плацяць падаткі, не адказваюць за страхавыя выпадкі).
  • Брест-река Буг-Тересполь
    05.11.2025
    опасно ехатьиз Минска в Хойники, лучше пойду пешком.А билеты у пассажиров "на подсадку" в Бресте на погранпереходе не проверяли.

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну8

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Кая Калас: ЕС плануе захаваць ізаляцыю Расіі і Беларусі ў сусветным спорце11

Просты электраманцёр з Асіповічаў сабраў багатую калекцыю дробных манет з усяго свету1

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу144

У Гомелі зноў з'явіліся «бежанцы з Данбаса». Махлярская схема працуе ўжо больш за 10 гадоў2

У Мінску скардзяцца на збой у працы WB Taxi1

Беларуска больш за два гады чакала падачы на шэнгенскую візу, а пасля яе проста правароніла7

Трэнер гродзенскага «Нёмана» ледзь не згарэў жыўцом у сваім дарагім аўтамабілі5

Расіяне ўдарылі па фабрыцы Roshen у Вінніцы

Лукашэнка задаволены вынікамі ўнясення на палі салігорскіх калійных адкідаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну8

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць