Культура66

Выйшаў каляндар з мастацкімі фотаздымкамі Мінска пачатку 2000-х

Выдавецтва «Тэхналогія» выпусціла каляндар на 2026 год з чорна-белымі фотаздымкамі, зробленымі ў Мінску ў 2002—2005 гадах. Аўтар фота — мастак, фатограф і літаратар Артур Клінаў. Каляндар прысвечаны 20‑годдзю ягонага праекта «Горад Сонца».

Каляндар «Горад Сонца». Фота з інстаграма выдавецтва «Тэхналогія»

Як паведамляе выдавецтва на сваёй старонцы ў інстаграме, каляндар выйшаў на беларускай і англійскай мовах, каштуе 21 рубель. 

«Горад СОНца» — праект Артура Клінава, прысвечаны вобразу Мінска як ідэальнага горада Утопіі для будучага ідэальнага грамадства.

«У кнізе «Малая падарожная кніжка па Горадзе СОНца» Артур Клінаў як архітэктар-горадабудаўнік вядзе экскурсію па Горадзе СОНца, апавядаючы пра яго канцэпцыю, гісторыю з’яўлення, эстэтыку і каноны. Акрамя таго, праект «Горад СОНца» — гэта ўнікальная калекцыя мастацкіх фотаздымкаў, зробленых аўтарам у 2002—2005 гадах», — адзначаюць выдаўцы.

Замовіць каляндар можна на сайце tn.by або набыць у краме выдавецтва па адрасе Ляўкова, 19 (уваход з боку Варанянскага, ст. метро Кавальская Слабада, пн-чц з 10:00 па 19:00, пт — 10:00—18:00).

Каментары6

  • Жвір
    05.11.2025
    Не травіце душу.
  • Жвір
    05.11.2025
    ., Вы што, не разумееце прыхаванага сэнсу, як і аўтар навіны ? Тут гуляе слова "СОН", то бок горад кашмарных сноў, альбо проста кашмараў...
  • .
    05.11.2025
    Я кажу зусім пра іншае, а Вы ізноў "абвяргаеце". Наколькі гэта адэкватна, калі абвяржэнне адэкватнае і дарэчнае?

    Клінаў так выдзяляе "сон" у назве з самага пачатку, з 2006-га.
    Яна значыць "город–сон, в котором лучшие советские архитекторы гениально воплотили свои мечты об идеальном «акрополисе» в стране коммунизма, который когда–нибудь, да победит."
    Пакуль не бачна, што аўтар неяк перавызнычыў сэнс назвы. Гэта Вашае ўласнае ўспрыманне, рэ-інтэрпрэтацыя.

    А галоўная частка назвы пра нібыта рэалізацыю Горада Сонца Кампанелы ў Мінску.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец65

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх Geely з'явіўся сур'ёзны канкурэнт — Changan расійскай зборкі. Што за ён і колькі каштуе2

РПЦ арганізавала аблёт месцаў расійскіх паражэнняў з мошчамі Георгія Пераможца6

У Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску злавілі гіганцкага сома ФОТАФАКТ

П'яны камбайнёр наехаў на работнікаў: адзін чалавек загінуў

«Працягвайце рух». У Іспаніі абнародавалі запіс перамоваў машыністаў з дыспетчарамі перад крушэннем, у якім загінулі 68 чалавек4

Беларус знайшоў у Польшчы магілу прадзеда, які загінуў за два тыдні да заканчэння вайны. І прывёз туды бацьку2

Apple прэзентавала першы MacBook з сэнсарным экранам 2

Самалійскія піраты вярнуліся2

Дом Масквы ў Мінску курыруе супрацоўнік ФСБ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец65

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць