Здарэнні22

У жыхаркі Брэста скралі даражэзную брэндавую сумачку. Прынамсі яна ў гэта шчыра верыла

Святкаванне дня нараджэння ў начным клубе для 32‑гадовай дзяўчыны абярнулася непрыемнасцямі. Першая з якіх — крадзеж сумкі Louis Vuitton з больш чым трыма тысячамі рублёў.

Як высветлілася, жанчына забыла сумку на лаўцы каля начнога клуба, а вярнуўшыся, выявіла яе адсутнасць. Па словах пацярпелай, скрадзеная рэч была набытая мужам у Парыжы ў фірмовай краме люксавага брэнда за 3800 еўра.

Органам удалося злавіць падазраваных у крадзяжы. Імі аказаліся мужчына 1985 года нараджэння і дзяўчына 2003 года нараджэння. Маладыя людзі пазнаёміліся напярэдадні, таму, пабачыўшы пакінутую сумку з грашыма, прышылі ёй ногі. Частку грошай на момант затрымання яны паспелі патраціць.

Разам з тым сумка была накіравана ва ўпраўленне Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці для правядзення таваразнаўчай экспертызы.

У ходзе даследавання эксперт устанавіў, што сумка з маркіровачнымі абазначэннямі Louis Vuitton не з’яўляецца арыгінальнай прадукцыяй указанай гандлёвай маркі. Кошт вырабу спецыялісты ацанілі ў 101 рубель.

Такая навіна стала нечаканасцю для ўладальніцы вырабу.

Каментары2

  • Як цікава
    11.11.2025
    Кантрафактная сумачка, грошы на лаўцы, малады чалавек 40 гадоў
    Нехта ў міліцыі любіць серыялы і фільмы 00-х.
  • Пеця
    11.11.2025
    Такія торбачкі прадаюцца на пляжах ў Італіі па 20-25 еўра. А ў Парыжы ў фірмовай краме люксавага брэнда трэба напачатку запісацца ў чаргу на набыццё, бо кожная торбачка люкс мае асабісты нумар. Выраб кожнага экземпляра спецыяльна замаўляеццца, бо на прылаўках не ляжыць як картопля. Больш за тое, трэба ведаць, што калі ты з'яўляешся кліентам фірмовай крамы, то і прадаваць фірмовую торбу ад Louis Vuitton нельга. Так што хай кабета распавядае свае казкі пра выплачаныя тысячы тым, хто ня ведае, як робіцца пакупка дарагіх торбаў ад фірмы

Цяпер чытаюць

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання14

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання

Усе навіны →
Усе навіны

Правялі ўскрыццё цела Мікіты Мелказёрава18

40‑гадоваму Бычаку выдалі генеральскія пагоны14

У Баранавічах галоўную навагоднюю ёлку запальваў эльф на пажарнай драбіне ВІДЭА3

Фоты з Пецярбурга даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму15

У Канадзе дазволілі збіраць подпісы за рэферэндум аб аддзяленні галоўнай нафтаздабыўной правінцыі10

Якія тавары беларусы часцей за ўсё вязуць з-за мяжы1

У ЗША пачнуць будаваць вайсковыя караблі класа «Трамп»10

Цапкала: Мне пазваніў Коўл, і я параіў яму не сустракацца з Ціханоўскай37

Апублікавалі новую партыю матэрыялаў па справе Эпштэйна. Там зноў згадваецца Трамп10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання14

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць