Грамадства11

Якія тавары беларусы часцей за ўсё вязуць з-за мяжы

Беларусы, выязджаючы за мяжу, больш за ўсё тавараў набываюць у Польшчы — амаль 80% агульнага кошту пакупак, увезеных у Беларусь. Такія даныя прывялі ў Нацыянальным статыстычным камітэце (Белстаце). У ведамстве падзяліліся вынікамі анкетавання грамадзян у памежных аўтадарожных пунктах пропуску, праведзенага ў кастрычніку 2025 года.

Фота ілюстрацыйнае

Калі скласці спіс таго, што часцей за ўсё набываюць нашы грамадзяне ў сумежных краінах, ён атрымаецца прыкладна такі (у дужках пазначаны сярэдні кошт з разліку на аднаго чалавека):

  • сантэхніка ($277);
  • камп'ютарная тэхніка і сродкі сувязі ($274);
  • тэлевізары ($260);
  • аўтазапчасткі ($169);
  • электрычная бытавая тэхніка ($166);
  • электраінструмент, бензапілы ($165);
  • парфумерныя і касметычныя сродкі ($117);
  • абутак ($99);
  • адзенне ($95);
  • лекавыя сродкі ($88).

З Беларусі з пакупкамі часцей за ўсё выязджаюць у Літву і Латвію. У асноўным вязуць туды камп'ютарную тэхніку і сродкі сувязі, адзенне, электрычную бытавую тэхніку, абутак, бензін і дызельнае паліва.

Па выніках абследавання высветлілася, што часцей за ўсё праз аўтадарожныя пункты пропуску беларусы выязджаюць у Польшчу (59%), Літву (19,5%), Іспанію (5,8%), Германію і Італію (па 3,6%).

У Беларусь едуць з Польшчы (25,8%), Літвы (19,1%), Германіі (15%), Латвіі (13,8%) і Расійскай Федэрацыі (11,1%).

За мяжу нашы грамадзяне звычайна ездзяць на тры дні, іншаземцы да нас прыязджаюць у сярэднім на пяць дзён.

Сярэдняя сума выдаткаў беларусаў і замежных грамадзян у паездках склала не больш за $500 на чалавека — 65% і 73,8% апытаных адпаведна.

Каментары1

  • Закупы
    23.12.2025
    У Таёжным саюзе РБ ператвараецца ў сыравінную (каланіяльную) эканоміку казарменнага тыпу, шмат базавых патрэб - дэфіцыт, які трэба здабываць асабіста альбо праз сувязі.

    Імпарт увесь цэнтралізаваны прыдворнымі, адсюль дурныя кошты на садавіну, рыбу ці лекі.

    Дзе там той фантазёр з Чатам Хауса, няхай распявядзе, як палова насельніцтва гэта падтрымлівае.

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал4

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

«Чат пераносіцца ў новую групу». Карыстальнікаў Telegram папярэджваюць пра новы хітрык махляроў1

У Львове прэзентавалі фотавыставу пра Полк Каліноўскага1

«Будучыня зараз у тумане». Каця Пытлева — пра вяртанне раку, сям’ю, працу і будучыню1

Развод Джэнсэна Хуанга можа стаць адным з самых дарагіх у свеце — больш за 70 мільярдаў даляраў1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе16

Зяленскі: ЗША ўпершыню спыталі, ці гатовая Украіна вывесці войскі з Данбаса ў абмен на ўступленне ў НАТА12

У Калінкавічах восеньскі дождж затапіў скрыжаванне на вуліцы, рэканструяванай да «Дажынак»2

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал4

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць