Грамадства2020

Лукашэнка зноў заявіў, што пасінелымі пальцамі за ўладу не трымаецца, але і заўтра не сыдзе

Аляксандр Лукашэнка пры прызначэнні новых кіраўнікоў Генеральнай пракуратуры і Следчага камітэта паставіў задачу і надалей не дапускаць ніякіх спроб рэвалюцыйнай барацьбы супраць яго рэжыму. 

Фота: Evgenia Novozhenina Pool Photo via AP

«І аднаго, і другога датычыцца: ніякіх намераў у плане рэвалюцыйнай барацьбы супраць існуючага дзяржаўнага ладу. Для гэтага ёсць выбары. Трэба ісці на выбары і вырашаць гэтыя праблемы. Вось тут у Беларусі ёсць усё. Тым больш што цяперашні прэзідэнт, як я часта гавару, не трымаецца пасінелымі пальцамі за ўладу», — зноў заявіў ён. 

«Я — чалавек адыходзячы. Хаця многія за гэта ўхапіліся: «Ах, сыходзіць!..» Хто перажывае, хто радуецца. Гэта не значыць, што заўтра мы ўсё гэта кінем, я ў тым ліку, і сыдзем. Але зразумела, што я ўжо не той чалавек, які першы ці другі год працуе прэзідэнтам. Гэта значыць, што я буду свята выконваць правы і інтарэсы нашых людзей. Вы ў гэтым плане павінны працаваць», — сказаў Лукашэнка, які 31 год трымае ўладу. 

Упершыню пра пасінелыя пальцы, якімі ён не трымаецца за ўладу, Лукашэнка сказаў у 2019 годзе: «Я сваю кандыдатуру прапаную на гэтых выбарах. Але калі буду адчуваць, што вы катэгарычна супраць, вядома, буду перажываць, але тым не менш вы павінны маю кандыдатуру адрынуць на выбарах. І я паабяцаў, што сінімі пальцамі за крэсла трымацца не буду».

Нягледзячы на прайграныя, па даных незалежных назіральнікаў, выбары і масавыя пратэсты супраць фальсіфікацый і гвалту, Лукашэнка з дапамогаю сілавікоў, рэпрэсій і Расіі ўзурпаваў уладу. 

Каментары20

  • Кандыдатуру адрынуць
    23.12.2025
    Забіць дыктатара, карацей кажучы, сапраўды сінімі пальцамі трымацца не будзе, літэральна.
  • У пекла
    23.12.2025
    Значыцца палітычная скаціна самазванец Валет-лукашенко пойдзе з улады уперад нагамі...
  • ШОС
    23.12.2025
    ШОС 😈🔥👎

Цяпер чытаюць

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам21

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пешкі ідзе 3000 кіламетраў з Варшавы да Іспаніі — гатовы ночыць у лесе і мыцца ў рэчцы9

Якія льготы страцяць жыхары Гомеля праз вывад горада з чарнобыльскай зоны2

У Беларусі ўжо +30°C1

Cклады Wildberries: пад Масквой і ў Цверы — міма, у Пецярбургу пайшло з дымам. Ёсць пападанне і ў НПЗ12

Расійскі дрон ганяўся за прадаўцом на вуліцы Херсона і выбухнуў ВІДЭА3

Шмыгаль назваў, якую новую мэту па знішчэнні ва Украіне паставіла сабе Расія9

Частку парку каля гасцініцы «Беларусь» рыхтуюць да забудовы. Раней будаваць там забараняў Лукашэнка2

Беларускі бізнэс просіць улады дапамагчы пацярпелым прадаўцам Wildberries16

Расійскі вайсковец адкрыў агонь у вёсцы пад Севастопалем. Чатыры чалавекі загінулі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам21

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць