Грамадства22

На другім энергаблоку БелАЭС будуць рабіць рамонт

На другім энергаблоку Беларускай атамнай электрастанцыі 13 лістапада пачынаецца планавы прафілактычны рамонт. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства энергетыкі.

Беларуская АЭС. Фота: LookByMedia

Такія работы штогод праводзяцца на ўсіх атамных станцыях у адпаведнасці з рэгламентам, каб забяспечыць стабільную і бяспечную працу абсталявання.

Падчас рамонту спецыялісты правядуць тэхнічнае абслугоўванне, дыягностыку і рамонт асноўных сістэм і вузлоў станцыі. Таксама будзе правераны стан металу і зварачных швоў на абсталяванні і трубаправодах.

Адна з галоўных частак работ — замена адпрацаванага ядзернага паліва на новае. У актыўную зону рэактара плануюць загрузіць каля 25% свежых паліўных зборак.

Работы будуць выконваць супрацоўнікі БелАЭС разам з іншымі беларускімі і расійскімі спецыялістамі.

Другі энергаблок Беларускай АЭС быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю 1 лістапада 2023 года і за гэты час выпрацаваў каля 18,5 мільярда кілават-гадзін электраэнергіі.

Каментары2

  • Никогда небыло и вот
    13.11.2025
    Что опять? Вот это понимаю выгодная инвестиция. для росатома.
  • чытач
    13.11.2025
    Рэактар ВВЭР-1200 мае цыліндрычную форму, твэлы бліжэй да асі цыліндра і твэлы бліжэй да абразуючай не могуць мець аднолькавы адсотак U235, бо неабходна забяспечваць пэўную шчыльнасць патока нейтронаў па актыўнай зоне.

    "Вы нас возвращаете к этим технологиям" (с) Лукашенко

    Калі і дзе ў Беларусі РФ укладалася ў:

    1. здабычу урана

    2. сепарацыю ізатопаў урана

    3. вытворчасць твэлаў з розным узбагачэннем па U235?

    І іншыя эканамічныя пытанні:

    1. Колькі электраэнэргіі прададзена?

    2. Колькі каштуе імпарт твэлаў для кожнага планавага папераджальнага рамонта?

    Трошкі гісторыі:

    Электрахімічны камбінат у Верх Нейвінску пад Екацярынбургам будаваўся сіламі калі 20 000 зняволеных ГУЛАГа. Такім чалавечым рэсурсам можна было б выкапаць усю маскоўскую сетку метрапалітэна.

    Газавыя цэнтрыфугі камбіната спажывалі ільвіную долю электраэнергіі ГРЭС, пабудаванай менавіта для камбіната, які раздзяляе ізатопы урана. Гэта было пры планавай эканоміцы, патрэбен быў уран для вырабу плутоніевых бомб. Грошы проста укідваліся у ВПК.

    "У нас правда излишек энергии образовался, но ничего - потребим" (с) Лукашенко

    Крыптавалюты намайнім?!

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ2

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп з Сі Дзіньпінам дэманстравалі ў Вашынгтоне «сапраўды вялікае сяброўства»8

Былы памочнік Лукашэнкі Кірыл Руды памяняў працу11

Гродзенскі хлопец, які нарадзіўся з ДЦП, пераадолеў шмат цяжкасцяў і стаў выкладчыкам медыцынскага каледжа3

Журналістаў, якім Трамп забараніў з'яўляцца ў Белым доме, зноў сталі туды пускаць1

У Польшчы назвалі ўмовы для змястоўнага дыялогу з Беларуссю9

Зяленскі паведаміў пра дамоўленасць адносна ракет-перахопнікаў для Patriot1

У мінскіх дварах з'явяцца кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў1

Сілавікі палохаюць беларусаў, што іх могуць вербаваць для тэрактаў5

Памерла Марына Уладзі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ2

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць