Грамадства

Беларус адсудзіў вялікую кампенсацыю за старыя кнігі, якія папсаваў прадавец

Уладальнік старых кніг перадаў іх фірме па дамове камісіі, каб тая прадавала іх і гарантавала захаванасць. У кастрычніку 2023 года ён такім чынам аддаў 37 кніг, частка якіх мела статус культурнай каштоўнасці. Кампанія павінна была прадаць іх цягам 90 дзён, але прадала не ўсе, паведамляе Вярхоўны суд.

Калі тэрмін мінуў, мужчына папрасіў вярнуць тое, што не прадалі. Кнігі Вільгельма Вегнера «Элада» і Івана Бажаранава «Граф Ягор Францавіч Канкрын», выдадзеныя ў XIX стагоддзі, ён прыняць назад адмовіўся, бо яны вярнуліся ў пашкоджаным стане. Экспертыза засведчыла, што псаванне адбылося праз неналежнае захоўванне.

Уладальнік кніг звярнуўся ў суд з патрабаваннем спагнаць з фірмы 4,8 тысячы рублёў матэрыяльнай шкоды і 3 тысячы рублёў — за маральную шкоду.

Суд вызначыў памер стратаў на падставе экспертызы і пастанавіў спагнаць з кампаніі 3,6 тысячы рублёў кампенсацыі за пашкоджанне, 500 рублёў маральнай шкоды, больш за 2 тысячы рублёў на юрыдычную дапамогу і 308 рублёў дзяржпошліны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы7

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа9

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі

Старэйшы сын Трампа дапусціў, што бацька можа пакінуць мірны працэс ва Украіне17

Cмехаёга: мастацтва выклікаць смех штучна2

Лукашэнка на перамовах у Амане ўставіў такое слова, што перакладчыца на арабскую разгубілася8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць