У Мінску эвакуявалі дзіцячую паліклініку з-за паведамлення пра мініраванне
Адпаведныя органы праводзяць праверку паведамлення пра магчымае мінiраванне 3‑й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі.

Па адрасе вул. Магілёўская, 2/3, працуюць супрацоўнікі міліцыі.
Аказанне медыцынскай дапамогі прыпынена дзеля бяспекі наведвальнікаў і работнікаў установы.
Учора было паведамленне пра мініраванне дзіцячага садка ў Малінаўцы, але яно не пацвердзілася.
Каментары