Учора ў міліцыю Брагінскага раёна паступіла паведамленне ад 31‑гадовай дзяўчыны. Паводле слоў, на яе суседа напаў сабака з прыкметамі шаленства.

Інцыдэнт здарыўся ў вёсцы Чамярысы. Высветлілася, што пацярпелы — 55‑гадовы мясцовы жыхар. У нейкі момант мужчына ўбачыў, як у ягоны двор забег сабака. Пры гэтым ён паводзіў сябе агрэсіўна і нават кідалася на свойскіх жывёл. Заўважыўшы гэта, мужчына вырашыў адганяць сабаку, але той у адказ атакаваў, пакусаў рукі і жывот.
Далей на месца здарэння прыехалі супрацоўнікі міліцыі. «У сабакі назіраліся прыкметы шаленства — пена з пашчы, неспакой і агрэсіўныя паводзіны, аблезлая поўсць. З улікам рэальнай пагрозы супрацоўнікі для абясшкоджвання жывёлы выкарысталі табельную зброю», — паведамілі ў ведамстве.
Мужчыну даставілі ў бальніцу. Паведамляецца, што больш ад нападу жывёлы ніхто не пацярпеў.
Каментары