Грамадства77

У вёску на Гродзеншчыне больш не ходзіць дызель. Рэакцыя чыноўнікаў дабіла жыхароў

«Якія 159 аўтобусаў, хоць бы хлусілі больш сціпла!»

Фота: commons.wikimedia.org

З 14 снежня адмянілі дызель-поезд Беняконі — Ліда — Беняконі, якім ездзілі жыхары вялікай вёскі Бастуны ў Воранаўскім раёне. У вёсцы цяпер жыве больш за 450 чалавек. Людзі сталі перажываць, што не змогуць нармальна дабірацца да суседніх гарадоў.

Дзяржаўная тэлерадыёкампанія «Гродна» паспяшыла пераканаць, што праблемы не будзе. Так, дызель адмянілі, але з вёскі ў Воранава і Ліду ходзяць аўтобусы — за тыдзень выконваецца 159 рэйсаў.

«З 14 снежня прадугледжана арганізацыя перавозкі пасажыраў дадатковым рэгулярным аўтобусным маршрутам «Беняконі — Ліда» з заездам у вёску Бастуны», — расказала намесніца старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Гродзенскага аблвыканкама Наталля Прылепская.

Новы аўтобус, кажуць на ТБ, будзе курсіраваць штодня па раскладзе, створаным з улікам пажаданняў мясцовых жыхароў.

Але ў каментарах да сюжэту людзі не стрымліваюць свайго абурэння. Бо на аўтобус і цана большая, і расклад не пад кожную працу падыходзіць.

«Пры чым тут аўтобусы? На дызелі ўсе ездзяць, таму што гэта танней, чым на аўтобусе… А раніцай як людзі будуць дабірацца на працу ў Ліду? Першы аўтобус у нас адыходзіць у 8:10…».

«Муж кожны дзень дабіраецца ў Ліду на працу і назад, што рабіць цяпер, не ведаем, асабістага транспарту ў нас няма. Аўтобус будзе каштаваць у 3 разы даражэй за дызель, і не факт, што ім будзе зручна ездзіць».

«І будзем ездзіць у аўтобусе адно ў аднаго на каленях, мы ўжо так ездзім».

«Якія 159 аўтобусаў, хоць бы хлусілі больш сціпла! Нават маршрутка, якая ідзе адзіная праз Бастуны, і тая не бярэ людзей».

Каментары7

  • хх
    18.11.2025
    Бастуны ад слова "баставаць"?
  • Абу
    18.11.2025
    3% ад 159 аўтобусаў.
  • Ничего, и в Бастунах привыкнут
    18.11.2025
    Несколько лет назад по будням ходил вечерний дизель-поезд Молодечно-Вилейка-Молодечно. Им стабильно пользовались студенты местных колледжей и работающие в Молодечно и окрестностях.
    Поезд убрали, стало хреново и дорого. Подсуетились маршрутчики, стало хоть и дорого, но ещё удобно. Потом запретили по этому направлению маршрутки, стало дорого и не удобно. На момент отмены маршруток у доходяг автопарков не хватало автобусов, те, что были часто отменялись в связи с "поломками". Бывало, что выходили из строя посреди рейса.
    Со временем автопарки проблемы решали, стоимость проезда повышали, меняли автобусы. Но почему-то среди новых автобусов большинство - мелкие, такие только в глухую сельскую местность пускать пару раз в неделю. Меж тем между райцентрами около 20 км, ездят всегда, особенно в конце и начале недели, особенно студенты, в том числе до Минска и от Минска. И эти местные автопарки часто любят (хоть и не всегда) посылать в час пик по пятницам из Молодечно милипи*дрические автобусы. И по будням бывает после работы набивается до упора в такие автобусы, что говорить о пятницах (хоть и не всегда). Но ничего, поконфликтуют в автобусе, пообещают пожаловаться (и жаловались, и не раз в автопарки) и всё остаётся как есть. Бывает, дадут большой автобус, людей отпустит и снова стабильно дадут в час пик мелочь, как будто в вымирающую деревню.
    И в Бастунак привыкнут...

Цяпер чытаюць

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды2

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск паабяцаў раздаць акцыі SpaceX амерыканскім дзецям9

У Польшчы затрымалі 11 беларускіх каратыстаў11

Вялікі знос дабраўся да Кальварыйскай. Хутка пачнуць прыбіраць хаты каля «Кароны»3

Вядомая супермадэль выйшла на подыум праз шэсць тыдняў пасля родаў. У сацсетках толькі і размоў пра яе фігуру14

На Гомельшчыне будуюць кацельні, якія будуць працаваць на пелетах5

На полі пад Мядзелам людзі сустрэлі вялікага мядзведзя ВІДЭА8

У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам4

Беларусь усё больш набывае расійскага малака і вяршкоў7

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды2

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць