Свет2525

Келаг: Я думаю, мы зможам падштурхнуць да пагаднення ўкраінцаў, а потым расіян

Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па пытаннях Украіны Кіт Келаг адзначае, што рамачнае пагадненне не з'яўляецца канчатковым, але яно рэальнае для падпісання Украінай і Расіяй, піша «Украінская праўда».

Кіт Келаг. Фота: Dursun Aydemir / Anadolu via Getty Images

«Рамачнае пагадненне існуе для таго, каб прыйсці да высновы… Я думаю, што мы можам падштурхнуць да гэтага ўкраінцаў, а пазней і расіян. Гэта добры план. Ёсць у ім моманты, якія трэба дакладна кадыфікаваць і крыху больш падрабязна растлумачыць, але мы ўжо амаль дасягнулі мэты», — сказаў Келаг.

Келаг дадаў, што Зяленскі можа прыехаць у ЗША, каб падпісаць гэтае пагадненне, «але гарантый няма».

Ён сказаў, што выбары ў плане, каб «супакоіць украінцаў і свабодны свет».

«У плане ёсць яшчэ адзін момант, які, на маю думку, таксама з'яўляецца важным, а менавіта правядзенне выбараў. У плане дакладна пазначана, што Украіна павінна правесці выбары на працягу 100 дзён.

Мяркуючы па тым, што мне расказалі людзі, з якімі я кантактаваў, гэта можна зрабіць прыкладна за 90 дзён, гэта будзе цікавы працэс. Я лічу, што выбары неабходныя, каб супакоіць народ і супакоіць свабодны свет, гэта адна з умоў плана».

У ноч на 21 лістапада амерыканскія СМІ апублікавалі 28 пунктаў новага «мірнага плана» ЗША, які перадалі на азнаямленне Украіне. Па даных СМІ, Зяленскі і Трамп могуць абмеркаваць «мірны план» на наступным тыдні.

Таксама СМІ паведамілі, што ў Еўропе рыхтуюць свой праект «мірнага плана», больш справядлівы для Украіны.

Каментары25

  • Суповой пакетик
    23.11.2025
    Так все же этот трамповско-путинский план взят за основу, или Америка его не писала, а Кремль его не получал, и вообще Трамп готов все переделать, перенести сроки подписания и в этой истории нет ничего определенного? За два последних дня было опубликовано столько взаимоисключающих версий, что просто уже не знаешь, чему верить... Ну разве что кроме того, что у одного рыжеволосого деятеля голова существует только для того, чтобы носить на ней рыжую шевелюру, ни для чего больше такая голова не годна.
  • Алекс
    23.11.2025
    Надо добавить в план безлимитные 2 недели, которые будут даваться путену в случае невыполнения им плана. И тогда план станет идеальным. Идеальным по тупости и мерзости. А Келлог явно обкурился если он по-прежнему думает, что рабсиян можно к чему-то подтолкнуть.
  • Тутэйшы аглядальнік
    23.11.2025
    Вось гэтыя бізнэсоўцы...параўнальня праекцыя Украіны на Келага: адабраць 30% дому Келага і аддаць злодзею, які забіў,напрыклад кагосьці з сям'і Келага, няхай пажыве лапідарны з злодзеям і забойцам, бо патрэбны пакой...ха ха ..на !!!

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць