Здароўе33

У Беларусі супраць грыпу прышчапіўся ўжо мільён чалавек

У Беларусі супраць грыпу прышчэплены ўжо больш за 1 млн чалавек. У дзяржаўных установах аховы здароўя вакцынацыя праводзіцца бясплатна. Пра гэта распавяла намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны доктар Беларусі Святлана Нячай, паведамляюць Мінск-навіны. 

Паводле слоў С. Нячай, у краіне павялічылася захворванне на вострыя рэспіраторныя інфекцыі — на мінулым тыдні яна вырасла на 18 % у параўнанні з папярэднімі тыднямі. У многім рост захваральнасці ВРІ звязаны з заканчэннем восеньскіх школьных канікул, а таксама з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я.

Разам з тым, паводле вынікаў лабараторных даследаванняў, на тэрыторыі краіны цыркулююць пераважна негрыпозныя рэспіраторныя вірусы (адэнавірусы, рынавірусы і інш.). Аднак рэгіструюцца і адзінкавыя выпадкі вірусаў грыпу А/H1N1 і А/H3N2.

Таму тым, хто яшчэ не паспеў прышчапіцца супраць віруса, важна гэта зрабіць. Вакцынацыя праводзіцца бясплатна ў дзяржаўных установах аховы здароўя. Асабліва важна прышчапіцца супраць грыпу пажылым людзям і тым, у каго ёсць высокія рызыкі заражэння і цячэння хваробы. Грып небяспечны цяжкімі ўскладненнямі, якія можна папярэдзіць вакцынацыяй.

Каментары3

  • Ёсік
    25.11.2025
    У дзяржаўных ёсьць і французская вакцына, каштуе 26,98руб. Не ведаю, колькі ў Лодэ ці іншых прыватнікаў.
  • Улад
    25.11.2025
    Ёсік, "Лодэ", "Ваксігрып, Францыя" - 40,1 рублёў
  • Рына
    25.11.2025
    Лепей чым нічога, але эфектыўнасць прышчэпак ад грыпу нізкая. Яны робяцца ад леташніх штамаў, а ў гэтым вы перахварэеце новым

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць