Сярод палітвязняў, вывезеных на мяжу з Украінай, быў чалавек, абвінавачаны ў стварэнні канала «Беларусь за МКАДам»
Аляксандру Катовічу прысудзілі пяць гадоў паводле пакету палітычных артыкулаў, а пасярод тэрміну раптоўна вызвалілі.

Адным з беларускіх палітвязняў з украінскім пашпартам, вывезеных з краіны 22 лістапада 2025 года, быў Аляксандр Катовіч. Яму 35 гадоў.
Аляксандра арыштавалі ў жніўні 2023 года. У сакавіку 2024 года яго асудзілі паводле чатырох палітычных крыміналак:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці.
- арт. 361‑1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання.
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза Лукашэнкі.
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп на Лукашэнку.
На сайце МУС Катовіч пазначаны як стваральнік экстрэмісцкага фармавання «Беларусь за МКАДам». Інстаграм і тыкток з такой назвай ужо не існуюць, а ў тэлеграм-канале застаецца каля 8 тысяч чалавек.
Суддзя Мінскага гарадскога суда Святлана Чарапанава дала Катовічу пяць гадоў калоніі. Украінца накіравалі ў калонію №17 у Шклове.
Нагадаем, 22 лістапада Аляксандр Лукашэнка памілаваў 31 грамадзяніна Украіны. Сярод іх былі як палітвязні, так і людзі, асуджаныя паводле звычайных крымінальных артыкулаў.
Удакладненне. У ранейшай версіі артыкула Катовіча называлі «стваральнікам канала «Беларусь за МКАДам», бо ён так праходзіў у дакументах МУС. Аднак, як выявілася, ён проста пісаў каменты ў чаце гэтага канала.
-
Венядзіктаў: «У адным з абменаў, пра які гучна не казалі», Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў
-
Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык
-
Пальчыс пра ліст Калеснікавай і Золатавай: «За ўсё добрае, супраць усяго дрэннага», але ў рэальнасці гэта пакіне 9 мільёнаў у лакальным КНДР
Каментары