Свет33

На ўзбярэжжы ПАР імкліва выміраюць з-за голаду афрыканскія пінгвіны

У Паўднёвай Афрыцы загінулі дзясяткі тысяч афрыканскіх пінгвінаў. Паводле даследавання, апублікаванага ў часопісе Ostrich: Journal of African Ornithology, асноўнымі прычынамі катастрофы сталі кліматычныя змены і празмерны вылаў сардзінаў — асноўнага корму для птушак, піша The Guardian.

Афрыканскія пінгвіны. Фота ілюстрацыйнае

На дзвюх галоўных калоніях на астравах Дасэн і Робен з 2004 па 2012 год загінула больш за 95% пінгвінаў. Большасць з іх памерлі падчас лінькі, калі птушкі не могуць выходзіць у акіян па ежу. Недастатковая колькасць сардзін не дазваляла ім назапасіць неабходны тлушч для таго, каб ператрываць гэты перыяд.

З 2004 года біямаса сардзін уздоўж заходняга ўзбярэжжа ПАР складала толькі каля 25% ад ранейшага максімуму. На зніжэнне папуляцыі рыбы паўплывалі змяненне тэмпературы і салёнасці вады, што пагоршыла ўмовы для нерасту, а таксама стабільна высокія аб’ёмы вылаву рыбакамі. Загінулыя пінгвіны, верагодна, гінулі ў моры і не вярталіся на бераг, бо вялікай колькасці мёртвых птушак не фіксавалася.

У 2024 годзе афрыканскіх пінгвінаў афіцыйна аднеслі да катэгорыі відаў, якія крытычна знікаюць, — у дзікай прыродзе засталося менш за 10 тысяч пар. Падобныя страты назіраюцца ва ўсіх месцах, дзе жыве гэты від.

Даследчыкі адзначаюць, што сітуацыю можна палепшыць шляхам устойлівага кіравання рыбнымі рэсурсамі: у ПАР ужо забаронены камерцыйны вылаў сардзін вакол шасці найбуйнейшых калоній пінгвінаў, ім робяць штучныя гнёзды, кантралююць драпежнікаў, а таксама дапамагаюць пацярпелым і галодным птушкам. Аднак праблемы назапашваліся дзесяцігоддзямі, і многія эксперты падкрэсліваюць неабходнасць неадкладных мер, бо недахоп дробнай рыбы пагражае не толькі пінгвінам, але і іншым мясцовым відам.

Каментары3

  • мясцовы
    07.12.2025
    Той выпадак, калі абсалютна відавочна, што афрыканцы проста выграбаюць акіян, але вельмі хочацца прыплесці «змяненне клімату»
  • Гы-гы
    07.12.2025
    Давайце па парадачку.

    1) Карумпаваны рэжым ПАР дае кітайцам неабмежаваныя ліцэнзіі на лоўлю рыбы

    2) Кітайцы зразумела карыстаюць іх на 120%, здабываючы ўсё, што можна

    3) Пінгвіны гінуь

    4) Вінаватыя... еўрапейскія падаткаплацельшчыкі, бо мала даюць на барацьбу з кліматам
  • .
    08.12.2025
    Два фактары: змяншэнне нерасту (з-за кліматычных змен) пры стабільна высокай лоўлі рыбы.

    Дзіўна бачыць, што і (нібыта?) беларускіх карыстальнікаў заразіла расейская прапаганда.

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 48

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая28

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў4

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 48

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць