Спорт

Ліянэлю Месі ў Індыі заўтра адкрыюць статую

Пасля таго як ён прывёў «Інтэр Маямі» да гістарычнай перамогі ў фінале Кубка Амерыканскай футбольнай лігі, Мэсі накіроўваецца ў Індыю для трохдзённага «GOAT Tour», піша Бі-бі-сі.

Фота: Debajyoti Chakraborty / NurPhoto via Getty Images

У кампаніі з аднаклубнікамі па «Інтэр Маямі» Луісам Суарэсам і Радрыга дэ Паўлем васьміразовы пераможца «Залатога мяча» прэзентуе статую сябе ў Калькуце ў суботу.

Яна была створана на працягу 27 дзён камандай з 45 чалавек і дасягае велічыні 70 футаў.

Тур пачнецца ў Калькуце ў 10:30 па мясцовым часе (07:00 па Мінску) у суботу, пасля чаго працягнецца ў Хайдарабадзе, Мумбаі і Дэлі. Статуя — толькі адна частка індыйскага ўшанавання былога форварда «Барселоны» і «Пары Сэн-Жэрмен».

Фота: Debajyoti Chakraborty / NurPhoto via Getty Images

Фанаты змогуць наведаць фан-зону «Hola Messi», дзе будзе копія Месі на троне, зала, упрыгожаная некаторымі яго трафеямі, а таксама рэканструкцыя яго дома ў Маямі з манекенамі гульца і яго сям’і, якія сядзяць на балконе.

«Ён (Ліянэль Месі) будзе здзіўлены, калі пабачыць, што для яго падрыхтавалі, — сказаў фанат Мэсі Шыладзітыя Банэрджы. — Ён будзе ў шоку, убачыўшы, як яго шануюць у Калькуце і па ўсёй Індыі. У мяне слёзы на вачах, але гэта шчаслівыя слёзы».

Месі, які забіў 787 галоў у 963 матчах на клубным узроўні, быў ушанаваны бронзавай статуяй у Буэнас-Айрэсе, Аргенціна, у 2016 годзе.

Прэзідэнт «Барселоны» Жуан Лапорта нядаўна заявіў, што яны «працуюць» над статуяй на «Ноу Камп».

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза9

У Мінску на магіле Аляксандра Мядзведзя адкрылі помнік4

Літоўская дыпламатка Аста Андрыяўскене апублікавала больш ФОТА палітвязняў з мяжы2

Вызвалена Людміла Чэкіна, дырэктарка Tut.by

Абвешчаны экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў14

На свабодзе — журналіст Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна. У зняволенні яны ажаніліся3

Выйшла Яна Пінчук — адміністратарка тэлеграм-каналаў, якую экстрадавалі з Расіі і якой прысудзілі 12 гадоў2

На свабодзе Павел Белавус, заснавальнік культавай крамы Symbal.by17

Tez Tour пракаментаваў сітуацыю з узломам сайта2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць