Свет55

МУС Польшчы пракаментавала, ці магчымае аднаўленне чыгуначнага руху з Беларуссю

«Працэс адкрыцця пераходаў прайшоў вельмі гладка», але калі чакаць пасажырскіх цягнікоў паміж Польшчай і Беларуссю? 

Пасажырскія цягнікі з Польшчы ў Беларусь перасталі ездзіць у сакавіку 2020 года. Першапачаткова яны былі прыпынены з прычыны пандэміі COVID-19. Аднак частка правіл была захавана і пасля нармалізацыі эпідэміялагічнай сітуацыі. Польскі ўрад тады спасылаўся на рост пагрозы міграцыйнага ціску, піша rynek-kolejowy.pl.

Выданне адзначае, што з таго часу адносіны з Мінскам застаюцца напружанымі не толькі з прычыны нелегальнай міграцыі, але і з-за супрацоўніцтва Беларусі з Расіяй. Нягледзячы на гэта, нядаўна адбыліся сур'ёзныя змены на мяжы: былі адкрыты непрацуючыя на працягу многіх гадоў дарожныя пераходы: Кузніца — Брузгі і Баброўнікі — Бераставіца.

— На тэрыторыі Падляскага ваяводства працэс адкрыцця пераходаў прайшоў вельмі гладка. Мы не фіксуем ніякіх інцыдэнтаў, — заяўляе Аддзел абслугоўвання медыя Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі (MSWiA).

Паслабленні ў галіне дарожнага транспарту таксама ставяць пытанне аб магчымым аднаўленні пасажырскіх перавозак на чыгуначных пераходах Кузніца — Гродна і Тарэспаль — Брэст.

— Гэта залежыць ад зніжэння пагрозы масавай міграцыі на гэтым кірунку, — адказвае міністэрства. — Нам важна, каб беларускія службы спынілі атакі і правакацыі на тэхнічнае забеспячэнне польскай дзяржаўнай мяжы, — дадала прэс-служба міністэрства.

MSWiA кажа, што міграцыйны ціск, які захоўваецца, інспіраваны і каардынуецца беларускім бокам. Падкрэсліваецца таксама, што ўлады Беларусі аказваюць падтрымку Расіі ў агрэсіі супраць Украіны.

— Таму мы не можам аднавіць чыгуначны памежны рух. Для нашага міністэрства галоўнае — гэта бяспека Польшчы і палякаў, — адзначылі ў міністэрстве.

Каментары5

  • Жорик
    16.12.2025
    Я думаю со временем откроют. Всё идет к тому.
  • +
    16.12.2025
    Поезд не предполагает существенные задержки. А как же беседы со странными товарищами?
  • Язэп
    16.12.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі2

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці сапраўды стрэс робіць нас тоўстымі? Пяць міфаў пра гармон стрэсу картызол1

У Смаргоні запрашаюць лавіць ракаў за 6 тысяч рублёў2

На вайне ва Украіне загінуў мінскі амапавец, які збіваў беларусаў30

У шведскім Гётэборгу выпусцілі на маршрут першы беспілотны аўтобус. Праз гадзіну ён сутыкнуўся з трамваем1

МАЗ паказаў свой новы прыгарадны аўтобус4

Расійскі мільярдэр збег з Расіі праз Беларусь, зняўшы вялікую суму грошай9

Нацбанк патлумачыў, навошта ўвялі патрабаванне геалакацыі пры ўваходзе ў інтэрнэт-банкінг4

У «Дукорскім маёнтку» патлумачылі, чаму ў іхнім заасадзе не ўсе жывёлы выглядаюць прывабна

Сілавікі запусцілі чат-бот для даносаў. Цяпер бондаравец Юспа стаў частым госцем на міліцэйскіх гутарках3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі2

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць