Свет55

Наўседа: Мы павінны быць цвёрдымі ў справе санкцый супраць Расіі і Беларусі

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, выступаючы перад журналістамі ў Бруселі, заявіў, што Еўрапейскаму саюзу цяпер не варта сумнявацца ў неабходнасці новых санкцый супраць Расіі і Беларусі, піша Delfi.lt.

Гітанас Наўседа. Фота: «Наша Ніва»

Кіраўнік Літвы падкрэсліў, што расійская эканоміка знаходзіцца ў няпростым стане, таму Еўропа павінна ўзмацніць ціск, у першую чаргу на буйныя энергетычныя кампаніі.

«Што тычыцца санкцый супраць Расіі і Беларусі, мы павінны быць цвёрдымі.

Я лічу, што цяпер не час сумнявацца, і мы павінны нацэліцца на самыя балючыя месцы — «Газпрам», «Наватэк» і «Лукойл», таму што толькі самыя смелыя рашэнні наносяць адчувальныя страты рэжыму і ўплываюць на расійскую эканоміку, якая і без таго знаходзіцца не ў найлепшым стане», — заявіў Наўседа.

«Мы ведаем, што іх эканоміка кульгае, і мы павінны яшчэ больш пастарацца, каб прымусіць Расію заплаціць за сваю агрэсію», — дадаў ён.

Яго меркаванне прагучала на фоне сустрэчы лідараў ЕС у Бруселі, дзе абмяркоўваюцца фінансавыя і вайсковыя патрэбы Украіны на наступныя гады. Адной з прапаноў Еўрапейскай камісіі з’яўляецца выдача Украіне расійскіх замарожаных актываў у выглядзе крэдыту, які трэба будзе вяртаць толькі ў выпадку выплаты Расіяй рэпарацый пасля вайны.

Акрамя Украіны, лідараў ЕС чакаюць абмеркаванні доўгатэрміновага бюджэту блока на 2028—2034 гады, прагрэсу краін Заходніх Балкан у працэсе інтэграцыі, геаэканамічнай сітуацыі, эканамічных выклікаў для ЕС і магчымасці падпісання пагаднення аб свабодным гандлі з чатырма краінамі Лацінскай Амерыкі.

Каментары5

  • Geda
    18.12.2025
    У Літве Наўседу зараз называюць "бесхрабетным" і праводзяць адпаведныя акцыі, дэмаструючы, што ён ні на што не здольны. Таму беларусы павінны ставіцца да яго яшчэ больш адпаведна, улічваючы досвед столькіх гадоў пустамольства.
  • супакойцеся
    18.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Петруха
    18.12.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Усе навіны →
Усе навіны

Арганізатара забойства рэпера Тупака Шакура пасадзілі на 40 гадоў

Зайшлі ў пакой і забылі навошта? Вось чаму так адбываецца3

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве15

У ЗША ўхвалілі прэпарат для лячэння шызафрэніі, які трэба ўводзіць раз на месяц12

Беларус стварыў сімулятар мінскага метро. У ім можна пагуляць па «Аэрадромнай»1

У цэнтры Мінска за амаль мільён даляраў прадаюць закінуты дзіцячы сад з 1950‑х

Марсаход Perseverance устанавіў сусветны рэкорд па адлегласці, пройдзенай па-за Зямлёй

Кітай імкнецца стаць сусветным лідарам у галіне нейраінтэрфейсаў

У Беларусі на цэлую траціну скарацілася колькасць новых выпадкаў алкагалізму4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць