Грамадства

У Мінску пачаў працаваць першы навагодні кірмаш

Увечары 18 снежня стрыт-фуд-пляцоўка «Пясочніца» адкрыла зімовы сезон. Тэхнічна гэта не зусім кірмаш. Хоць… Пачастункі ёсць, гульні ёсць, ёлка — таксама маецца. Таму атмасфера цалкам адпавядае класічным навагоднім лакацыям, піша Onliner.by.

Пляцоўка будзе працаваць 11 дзён — да 28 снежня ўключна. На кожны дзень ужо запланаваная насычаная праграма: канцэрты на вялікім экране, тэатральныя імпрэзы, анімацыя ад казачных герояў.

Дарэчы, ключавым персанажам пляцоўкі ў зімовым сезоне стане Пасечнік. Кожны дзень роўна ў 18:50 ён разам з гасцямі будзе запальваць агні на ёлцы.

Па выходных забаў яшчэ больш. Напрыклад, у нядзелю, 21 снежня, дзяцей чакае шоу мыльных бурбалак ад Снежнай каралевы і сустрэча з эльфамі.

Таксама на пляцоўцы будзе працаваць планетарый — штодня з 18:00 да 21:00. Кожны сеанс працягласцю 9 хвілін. Запісацца на яго можна загадзя — у гасцей з рэгістрацыяй будзе магчымасць прайсці без чаргі. Для ўсіх астатніх гасцей — пры наяўнасці вольных месцаў.

«Гэта будзе невялікае падарожжа, дзе на некалькі хвілін можна адцягнуцца ад мітусні, запаволіцца і проста паглядзець угару», — абяцаюць арганізатары.

І, вядома, не абыдзецца без ежы. Тут будуць працаваць 10 лакацый з ежай: Trdlo House; BELIHIN.BY; Grill Factory; Gem.kebab Ø18; Elfaranoche; Salty Dog; TESTO; THAI POINT; Bubble Bee Tea; Waffles On Wheels. Кожны фудтрак прадставіць свой святочны сет па адзінай цане — 15 рублёў.

А яшчэ на тэрыторыі паставалі цір і фотабудку з імгненным друкам фатаграфій. Уваход на пляцоўку свабодны.

Іншыя зімовыя кірмашы пачнуць працу ў Мінску ўжо ў гэтую суботу. Так, 20 снежня адкрыецца традыцыйная пляцоўка каля Палаца спорту, з зімовай праграмай вернецца «Лепшая вуліца» — яна будзе працаваць да 11 студзеня, таксама пачне дзейнічаць кірмаш у Lakeside Park. Лакальная калядная пляцоўка ў «Новай Баравой» стартуе крыху пазней — 24 снежня — і будзе працаваць два тыдні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Усе навіны →
Усе навіны

Расеец, які дапамагаў у замаху на генерала ГРУ Аляксеева, працаваў у звязанай з ФСБ кампаніі3

У Пінску дзяўчына зняла абутак на ўваходзе ў кавярню, каб не запэцкаць вымытую падлогу15

«Гэта жорсткі эксперымент». Кур'ер даставіў мінчанцы букет у дзень нараджэння, а праз 10 хвілін забраў яго13

Маск анансаваў масавую вытворчасць электрагрузавікоў Tesla Semi3

Яўгенія Сугак расказала, ці яна застаецца працаваць у штабе Бабарыкі7

Колькі аўтамабілістаў аштрафавалі ў Мінску за непрыбраны снег?

Фядута расказаў пра агледзіны Някляева ў 2010 годзе3

Закрылася ютуб-шоу «Мне таксама не падабаецца»15

Папулярны італьянскі востраў абмяжоўвае памер турыстычных груп3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць