Усяго патроху

Акцыя «Салаўіныя ночы»

Напярэдадні Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці, які адзначаецца 22 мая, грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) сумесна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзіць 15 мая акцыю «Салаўіныя ночы».

Як паведаміў спецыяліст па экалагічнай адукацыі АПБ Руслан Шайкін, асноўная мэта акцыі — далучыць людзей да назіранняў за салаўямі і ўліку гэтых птушак. Галоўным вынікам яе стане «Салаўіная карта — 2010», падрыхтаваная на падставе паведамленняў аматараў прыроды і прафесіяналаў, якую атрымаюць усе ўдзельнікі ўліку.

айкін адзначыў, што салаўі прылятаюць у Беларусь у канцы красавіка — пачатку мая. Сёлета першыя салаўі заспявалі ў Мінску 27 красавіка. Пасяляецца салавей звычайна ў вільготных месцах, дзе захавалася багатая прыродная расліннасць, густыя хмызнякі і травы.

Акцыя «Салаўіныя ночы» праводзіцца з 2007 года ў трэція выхадныя мая. Штогод удзельнікамі назіранняў і ўліку становяцца тысячы людзей, адзначыў Шайкін.

Для ўдзелу ў акцыі неабходна патэлефанаваць па нумарах у Мінску: 263‑06‑13, 263‑01‑30 і паведаміць пра месцы спеваў салаўёў. 15 і 16 мая званіць можна ў любы час сутак. Абаненты «МТС» і velcom могуць таксама адправіць інфармацыю пра месцы спеваў салаўёў SMS на нумар 0841.

Сярод удзельнікаў уліку будзе разыграны палявы камплект АПБ, які ўключае бінокль, вызначальнік птушак, дыск з галасамі птушак, кепку і значок арганізацыі.

15 мая для ўсіх жадаючых у Цэнтральным батанічным садзе і Мінскім заапарку з 10.00 да 15.00 будуць арганізаваны спецыяльныя пляцоўкі для знаёмства з салаўямі. Там можна будзе паслухаць іх спевы і паспрабаваць паназіраць за гэтымі птушкамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне заўважылі лісу з лісянятамі2

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

Зламаўся цягнік Гомель — Мінск

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць